Партыя БНФ » Зміцер Шыманскі: “Адзіны кандыдат з’явіцца, калі будзе надзея на перамогу”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зміцер Шыманскі: “Адзіны кандыдат з’явіцца, калі будзе надзея на перамогу”

Дададзена 25.02.2019 8:34:43 | 553 праглядаў

Узмацненне каманды, папулярызацыя партыйных ідэяў, пошук агульных кропак у працы з грамадскасцю, прадастаўленне альтэрнатывы дзеючай уладзе – такі сэнс для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі бачуць прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці на Берасцейшчыне.

Зьміцер Шыманскі 2018-1Для ўзмацнення кампаніі неабходны адзіны кандыдат, але пакуль няма лідараў, якія здольныя аб’яднаць людзей, — упэўнены старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

— Што тычыцца прэзідэнцкіх выбараў і тых асобаў, якія заявілі аб сваім намеры вылучацца ад дэмакратычных сіл, безумоўна ўсе яны годныя людзі, дасведчаныя палітыкі, дбаюць пра будучыню Беларусі і хочуць сапраўды зрабіць яе лепшай, чым яна існуе зараз. Але, на вялікі жаль, у ніводнага з гэтых людзей няма надзеі на тое, што на гэтых выбарах можна перамагчы. Бо калі б гэтая надзея была, яны б зрабілі ўсе намаганні для таго, каб вылучыць адзінага кандыдата на гэтых выбарах.

Пакуль невядома — пройдзе прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі напрыканцы 2019 года, або яна адбудзецца ў 2020 годзе. Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі пакуль не спяшаюцца з агучваннем інфармацыі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.