Партыя БНФ » БНФ узяў удзел у саміце Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў Эўропы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ узяў удзел у саміце Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў Эўропы

Дададзена 25.02.2019 9:41:43 | 385 праглядаў

22-26 лютага намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч узяў удзел у чарговым пасяджэньні савету Альнсу эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў. Гэтым разам саміт эўрапэйскай кансэрватыўнай партыі, паўнапраўным чальцом якой з’яўляецца Партыя БНФ, адбыўся ў Рыме.

blu6Адметнасьцю гэтага саміту Альянсу быў ягоны перадвыбарчы характар: форум адбываецца напяэдадні выбараў Эўрапарлямэнту, якія адбудуцца у гэтым траўні і абяцаюць карэнным чынам зьмяніць аблічча эўрапэйскай палітыкі. Як выглядае, манапольнаму дамінаваньню хаўруса Эўрапэйскай народнай партыі і сацыял-дэмакратаў надыходзіць канец – у выніку Брэкзіту і праз уздым новых палітычных сілаў у шэрагу эўрапэйскіх краінаў адбудзецца выразнае перафарматаваньне партыйных фракцыяў у Эўрапарлямэмнце.

Альянс эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў ідзе на агульнаэўрапэйскія парлямэнцыя выбары са сваім кандыдатам на кіраўніка Эўракамісіі – ім ёсьць лідэр чэскіх кансэрватараў Ян Захрадзіл.

Італійскі саміт Альянсу меў назоў “La Convenzione Blu” і сабраў лідэраў са сьвету палітыкі, бізнэсу, ўраду, навуковых колаў і сектара некамэрцыйных арганізацыяў з усёй Еўропы, каб сфармаваць дыскусію аб нашай агульнай эўрапэскай будучыні. Як заўжды, Альянс будзе на пярэднім краі дэбатаў дзеля абмяркаваньня ідэяў, якія фармуюць і рэфармуюць Эўропу.

Гэтым разам фокусам дыскусіяў будуць балючыя пытаньні эўрапэйскай палітыкі, вельмі актуальныя напярэдадні выбараў: гэта пытаньні міграцыі і пытаньні абароны ды бясьпекі.

D0BUUJxWoAAuJ_2У дыкусіі па пытаньні выклікаў агульнаэўрапэйскай бяспекі выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

- Па вялікім рахунку, і Беларусь, і Эўразьвяз перад абліччам выклікаў як у сфэры бясьпекі, так і ў іншых сфэрах, стаяць перад аднолькавым выбарам: або адбываюцца сур’ёзныя сыстэмныя рэформы, што вяртаюць уладу народу (народам), або працягваецца аслабленьне і дэградацыя – сказаў Аляксей Янукевіч.

“Падчас панэлі па бясьпецы z распавёў пра найбольш вострыя пагрозы для незалежнасьці Беларусі з боку Крамля. Кіраўніцтва Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў на чале зь Янам Заградзілам найбольш адэкватна з усіх эўрапейскіх палітычных аб’яднаньнчў разумее сытуацыю ва Усходняй Эўропе. Як, зрэшты, і ва ўсім Эўразьвязе” – адзгачыў намесьнік старшыні Партыі БНФ у сабе ў фэйсбуку.

Падчас саміту ў Рыме ў склад Альянсу эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў былі прыянтыя чатыры новыя партыі, у тым ліку да Альянсу далучылася буйнейшая кансэрватыўная партыя сучаснай Італьянскай Рэспублікі – Фратэльлі дэ Італія.

“Альянс працягвае пашырацца, як пашыраецца ў Эўропе і сьвеце адданасьць нашым агульным каштоўнасьцям, якімі ёсьць перадусім вольны рынак, нацыянальная незалежнасьць краінаў, сапраўдная дэмакратыя” – адзначыў Аляксей Янукевіч.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.