Партыя БНФ » Старшыня БНФ накіраваў звароты наконт беларускай мовы на дзяржсайтах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ накіраваў звароты наконт беларускай мовы на дзяржсайтах

Дададзена 26.02.2019 8:58:30 | 474 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Рыгор Кастусёў накіраваў у органы ўлады звароты датычна выканання сайтамі дзяржаўных органаў і арганізацыяў патрабаванняў заканадаўства што да абавязковага размяшчэння інфармацыі на беларускай мове.

мова моваУ сваім лісце лідэр БНФ віншуе кіраўнікоў дзяржаўных органаў з абвешчаным ЮНЭСКА днём роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, а таксама нагадвае, што ад 1 студзеня 2019 года ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў  ад 23.10.2017 № 797 Аб унясенні змянення і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Гэтай пастановай унесены карэктывы ў Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанае пастановай Урада ад 29 красавіка 2010 г. № 645 (афіцыйнае апублікаванне зменаў у Палажэнне на сайце pravo.by).

Нагодай да зваротаў стаў праведзены актывістамі Партыі БНФ і Моладзі БНФ маніторынг сайтаў выканкамаў рознага ўзроўню, міністэрстваў, асобных дзяржаўных прадпрыемстваў, якія згодна з палажэньнем ад 1 студзеня абавязаныя мець на сваіх сайтах вызначаны аб’ём абавязковай інфармацыі на беларускай мове.

Як адзначае старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, далёка не ўсе дзяржаўныя органы выконваюць гэтае патрабаванне заканадаўства:

Рыгор Кастусёў Гэта мой край (2)- Падчас маніторынга выявіліся дзржаўныя сайты, якія сапраўды спрыяльна ставяцца да роднай мовы – там інфармацыя змешчаная па-беларуску ў большым аб’ёме за той, што вызначаны заканадаўствам, і пададзеная ў зручнай для спажыўца форме.

Але на пераважнай большасці агледжаных нашымі валантэрамі сайтаў дзяржаўных органаў выяўленыя тыя альбо іншыя парушэнні ўстаноўленых Саветам Міністраў стандартаў датычна прадстаўленасці інфармацыі на дзьвух дзяржаўных мовах. У асобных выпадках здараецца так што ўвогуле няма аніякай адсылкі на беларускамоўную вэрсію сайта, часам даволі дзіўнымі (і відавочна супрацьзаконнымі) з’яўляецца адсылкa да гугл-перакладчыка, які перакладае старонку ў аўтаматычным рэжыме.

Мы накіравалі ў гэтыя дзяржаўныя органы лісты з прапановай выправіць гэтыя парушэнні, нагадаўшы пра патрабаванні заканадаўства. Мы цяпер не маем на мэце кагосьці звінаваціць як горшага а кагосьці адзначыць як лепшага – нашая задача каб дзяржаўныя сайты выконвалі заканадаўства і не парушалі правы грамадзян. У цяперашніх умовах развіццё беларускай мовы на дзяржаўных сайтах – гэта не толькі пытанне зручнасці для грамадзян і доступу да інфармацыі аб працы дзяржорганаў, цяпер гэта яшчэ і пытанне дзяржаўнай бяспекі, пытанне ўстойлівасці беларускай дзяржаўнасці.

Спадязюся наш зварот падзейнічае станоўча і сытуацыя з прадстаўленасцю на дзяржаўных сайтах беларускай мовы палепшыцца згодна з патрабаваннямі закона. Зрэшты, ад 1 студзеня дынаміка пазытыўная ўжо ёсьць – ад гэтай даты колькасць беларускамоўных вэрсіяў на афіцыйных сайтах істотна павялічылася.

Звароты старшыні БНФ накіраваныя ва ўсе рай- і гарвыканкамы, у аблвыканкамы, у міністэрствы і асобныя дзяржаўныя прадпрыемствы – агулам каля 200 дзяржаўных  арганізацыяў.

Атрымаўшчы адказы у вызначаны заканадаўствам тэрмін актывісты БНФ плануюць працягнуць маніторынг сатаў, на якіх былі выяўленыя парушэнні. У выпадку невыпраўлення хібаў кіраўніцтва арганізацыі будзе падаваць скаргі ў міністэрства інфармацыі дзеля таго каб прымусіць сайты-парушальнікі да выканання патрабаванняў заканадаўства.

Даведка:

Як паведаміў Партыі БНФ міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, згодна з абноўленымі правіламі, інфармацыя на дзяржаўных інтэрнэт-сайтах павінна быць прадстаўленая на дзьвюх дзяржаўных мовах – рускай і (або) беларускай, пры гэтым дадаецца пералік інфармацыі, якая павінная быць у абавязковым парадку на абедзьвюх мовах.

Гэтае палажэньне набыло моц ад 1 студзеня 2019 года і распаўсюджваецца не толькі на сайты цэнтральных і мясцовых дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, але таксама і на сайты гаспадарчых таварыстваў, у якіх дзяржава валодае доляй ўласнасьці (гэта значыць – усе дзяржаўныя прадпрыемствы).

У тым ліку ў абавязковым парадку на беларускай мове сайты павінныя будуць размяшчаць:

- агульную інфармацыю пра арганізацыю (афіцыйная назва і структура, паштовы адрас, адрас электроннай пошты; нумары тэлефонаў даведачных службаў; рэжым работы; зьвесткі аб задачах і функцыях дзяржаўнага органа і арганізацыі, іх структурных падраздзяленьняў; пералік тэрытарыяльных органаў, падпарадкаваных (уваходзячых у склад) арганізацый дзяржаўнага органа і адасобленых падраздзяленьняў арганізацыі, зьвесткі аб задачах і функцыях, а таксама іх паштовыя адрасы, адрасы інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты, нумары тэлефонаў іх даведачных службаў; зьвесткі аб кіраўніку дзяржаўнага органа і арганізацыі (пасада, прозьвішча, уласнае імя, імя па бацьку, нумар службовага тэлефона);

- інфармацыю аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў: парадак, час і месца асабістага прыёму грамадзян і парадак разгляду зваротаў; спецыяльная рубрыка «Электронныя звароты»; спосаб або спосабы падачы электронных зваротаў у дзяржаўны орган, іншую дзяржаўную арганізацыю (спасылка на адрас электроннай пошты і (або) размяшчэнне ў спецыяльнай рубрыцы на інтэрнэт-сайце); нумары тэлефонаў «гарачых лініяў», тэлефонаў даверу і даведачных службаў; назва, месца знаходжання і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа і арганізацыі;

- інфармацыю аб ажыццяўленьні адміністратыўных працэдураў у дачыненні да юрыдычных асобаў і грамадзянаў: назвы адміністратыўных працэдураў; парадак падачы заяў аб ажыцьцяўленні адміністратыўных працэдураў у электроннай форме (пры яе наяўнасці); вычарпальныя пералікі дакументаў і (або) зьвестак, якія прадстаўляюцца для ажыцьцяўленьня адміністратыўных працэдураў; парадак запаўнення і прадстаўлення блянкаў (формаў) дакументаў; тэрміны ажыцьцяўлення адміністратыўных працэдураў; тэрміны дзеяньня даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыцьцяўленні адміністратыўных працэдураў; памер платы, якая зьбіраецца пры ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў, а таксама рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясеньня такой платы; час прыёму, месца знаходжаньня, нумар службовага тэлефона, прозьвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа і арганізацыі, які ажыцьцяўляе (якія ажыцьцяўляюць) прыём заяў аб ажыцьцяўленні адміністратыўных працэдур; назва, месца знаходжаньні і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа і арганізацыі;

- інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), якія вырабляюцца (якія выконваюцца, якія аказваюцца) арганізацыяй: пералік тавараў (работ, паслуаўг); кошты (тарыфы) на тавары (работы, паслугі);

- інфармацыю аб формах зваротнай сувязі.

Фактычна, дзяржаўныя сайты павінныя будуць дубляваць усю інфармацыю на беларускай мове, апроч стужкі навінаў. Аднак пры гэтым тэксты нарматыўна-прававых актаў і формы (узоры) дакументаў будуць прадстаўленыя па-ранейшаму толькі на мове іх афіцыйнага зацьвярджэньня.

Гэты парадак устаноўлены пастановай ураду ад 23 кастрычніка 2017 г. № 797, якой унесеныя карэктывы ў Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, што было зацверджанае пастановай ураду ад 29 красавіка 2010 г. № 645 “Аб некаторых пытаньнях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый і прызнаньні страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2006 года № 192“.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.