Партыя БНФ » Моладзь БНФ запрашае на дыскусію пра нядаўнія змены ў закон пра сходы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ запрашае на дыскусію пра нядаўнія змены ў закон пра сходы

Дададзена 26.02.2019 6:24:52 | 386 праглядаў

Моладзь БНФ запрашае на дыскусію “Новы закон пра масавыя мерапрыемствы: ці змянілася сытуацыя са свабодай сходаў?“, якая адбудзецца 1 сакавіка (пятніца) ў Менску ў цэнтральнай сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

свабода мірных сходаўНагодай для дыскусіі будуць змены ў заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы, якія набылі моц ад 26 студзеня. У прыватнасці, арганізатары акцыяў цяпер могуць не падаваць заяўку на дазвол у правядзенні мерапрыемства, а проста паведаміць пра яго ўладам. Але месцы, вызначаныя ўладамі для правядзення такога мерапрыемстваў у паведамляльным парадку – нешматлікія і малалюдныя. Пры гэтым урадам зацверджаны агульны для ўсёй краіны “тарыфны план” аплаты паслугаў міліцыі па ахове парадку на акцыях, які назіральнікі назвалі нерацыянальна завышаным. У СМІ пакуль не было паведамленняў пра тое, каб нехта з палітычных сілаў скарыстаўся гэтым паевдамляльным парадкам арганізацыі акцыяў.

Мэтай дыскусіі будзе абмеркаванне новых номаў і вызначэнне таго, наколькі актывісты могуць скарыстацца імі для сваіх мэтаў.

Падчас імпрэзы будзе разгледжаны шырокі спэктр пытаньняў:

-          Чым рэгулюецца правядзенне масавых мерапрыемстваў у Беларусі? Якія ёсьць віды масавых мерапрыемстваў? Чым адрозніваецца дэманстрацыя ад шэсця, а пікет – ад схода? А адзін чалавек – ці гэта ўжо акцыя на якую трэба дазвол? Калі і дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы? Як змянілася ў студзені гэтага года заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і якая цяпер устаноўленая адказнасць за яго парушэнне? Як правільна аформіць і падаць заяўку на правядзенне мерапрыемства? Што мусіць быў у лісце аб правядзенні мерапрыемства паводле паведамляльнага парадку? Як суадносяцца міжнародныя стандарты і беларуская практыка правядзення сходаў і мітыннгаў?

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіць намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, які распавядзе пра свой багаты досьвед арганізацыі масавых мерапрыемстваў у Беларусі цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў. У якасьці экспэртаў выступяць спецыялісты беларускіх правабарончых арганізацыяў, адмыслоўцы ў галіне міжнародных стандартаў правоў чалавека.

Гэтая сустрэча будзе працягам цыклю правабарончых дыскусіяў Моладзі БНФ. Да ўдзелу запрашаюцца маладзёвыя актывісты, сябры грамадскіх аб’яднанняў і ініцытяваў, усе хто цікавіцца пытаннямі свабоды сходаў у Беларусі.

Дыскусія адбудзецца 1 сакавіка (пятніца) ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 18:30.


Пабачыць павялічаную мапу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.