Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Празрыстыя і сумленныя выбары можна правесці і па цяпершніх законах – калі б улады іх выконвалі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Празрыстыя і сумленныя выбары можна правесці і па цяпершніх законах – калі б улады іх выконвалі”

Дададзена 27.02.2019 11:31:24 | 554 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў газэце “Народная Воля” словы старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай, якая заявіла, што на палітычным парадку дня ўладаў не стаіць пытаньне зьменаў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Апазыцыя працягвае кансультацыі па распрацоўцы агульнай стратэгіі на выбары-2012Падчас інтэрнэт-відэабрыфінгу Лідзія Ярмошына сказала, што спачатку трэба ўнесці зьмены ў Канстытуцыю, а таму сэнсу рэфармаваць Выбарчы кодэкс зараз няма.

З нагоды гэтых выказванняў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

- Да заявы старшыні Цэнтарвыбаркама я паставіўся як да пустога гуку. Насамрэч не важна, ці будуць у нас зьмены ў Выбарчым кодэксе альбо іх не будзе. Усё роўна, на маю думку, увесь сцэнар прэзыдэнцкай кампаніі распрацоўваецца ў высокіх кабінэтах “чырвонага дома”. Вось, напрыклад, калі вырашаць прапусціць у Палату прадстаўнікоў некалькі дэпутатаў ад дэмакратычнай грамадзкасьці – то так і зробяць. І гэта не залежыць ні ад зьменаў у Канстытуцыі, ні ад рэфармаваньня выбарчага заканадаўства.

Тут трэба разумець, што і пры сёняшнім заканадаўстве можна было б правесьці празрыстыя выбары, калі б улады выконвалі гэтыя законы. А калі няма празрыстага падліку галасоў, то ніякія зьмены не дапамогуць.

Паводле газэты “Народная Воля

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.