Партыя БНФ » У Гародні пасьля адмовы ўладаў падаюць новую заяўку на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні пасьля адмовы ўладаў падаюць новую заяўку на Дзень Волі

Дададзена 28.02.2019 12:15:06 | 359 праглядаў

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, гарадзенскі гарвыканкам вынес адмоўнае рашэньне па заяўцы на правядзеньне 23 сакавіка масавага мерапрыемства з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

гародня сталіца бнрНагадаем, што гарадзенскі гарадзкі аргкамітэт па правядзеньні Дня Волі плянаваў пачатак сьвяточнага сходу на 23-га сакавіка ў суботу а 13-й гадзіне дня на пляцоўцы летняга амфітэатра ў парку Жылібера.

«У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца», – гаворыцца ў адказе на зварот.  Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэньне гарвыканкаму «Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Гародні» ад 2011 года: маўляўарк імя Жылібера не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапремствы. Магчыма, што чыноўнікі прапануюць заяўнікам іншае месца для святкаваньня Дня Волі – паведамляе тэлеканал Белсат.

ppap

Па атрыманьні адмовы ўладаў адбылося пасяджэньне грамадзкага камітэта па арганізацыі святкаваньні Дня Волі ў Гародні. Прадстаўнікі аргкамітэта пасля першай адмовы ўладаў наведалі гарвыканкам, пасля чаго было прынятае рашэньне на падачу новай заяўкі.

– Грамадзкі камітэт абмеркаваў сытуацыю, якая склалася пасля таго, як мы атрымалі першы афіцыйны адказ ад гарвыканкама. Ужо з’яўлялася інфармацыя, што нібыта ў Гародні забаранілі святкаваньне. На самой справе мы распрацоўваем некалькі варыянтаў правядзеньня святкаваньня. Вырашана, што заўтра будзе пададзеная яшчэ адна заяўка на правядзеньне святкаваньня ў суботу, 23 сакавіка, 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Аргкамітэт вырашыў, што гэта будзе Каложскі парк.

Леташні дазвол на правядзеньне сьвяткаваньня 100-х угодкаў БНР, праўда, у аддаленым месцы ад цэнтра, натхніў заяўнікаў папрасіць больш зручнае месца, якім з’яўляецца названы вышэй парк.

Нагадаем, што ў Менску заяўка на правядзеньне 24 сакавіка на стадыёне «Дынама» масавых мерапрыемстваў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі была пададзеная 16 студзеня ад імя Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба». Дзень Волі-2019 хочуць правесьці менавіта на стадыёне «Дынама» таксама і з той прычыны, што сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з дня правядзеньня тут першага дазволенага савецкімі ўладамі міытнгу БНФ – 19 лютага 1989 года.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.