Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Лукашэнка хоча заняць нішу адзінага абаронцы незалежнасці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Лукашэнка хоча заняць нішу адзінага абаронцы незалежнасці”

Дададзена 01.03.2019 6:37:37 | 374 праглядаў

Выказванні Аляксандра Лукашэнкі на так званай „Вялікай размове з прэзідэнтам” паказалі, што ён хоча заняць нішу адзінага абаронцы незалежнасці Беларусі, – лічыць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Таму і прагучала 1 сакавіка такая заява, што 98 працэнтаў беларуса на магчымым рэферэндуме пра аб’яднанне Беларусі і Расеі прагаласавалі б супраць.

Але ў той жа час Аляксандр Лукашэнка сказаў, што 101-ю гадавіну абвяшчэння БНР нельга святкаваць у цэнтры Менску, а таксама, што беларускамоўны нацыянальны ўніверсітэт непатрэбны.

янукевіч-12– Ён адчувае, што народ сапраўды прыхільна ставіцца да незалежнасці і ён імкнецца сапраўдных абаронцаў незалежнасці як бы адсунуць, абмежаваць магчымасці для іх дзейнасці, а самому выглядаць такім абаронцам незалежнасці, пры гэтым не рызыкуючы раззлаваць Крэмль і прымусіць неяк больш актыўна дзейнічаць супраць самога Аляксандра Лукашэнкі. 

Сваімі заявамі аб мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах Аляксандр Лукашэнка паказаў і пацвердзіў, што ўлада і ён асабіста на баку ідэйных праціўнікаў мемарыялу.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.