Партыя БНФ » Арганізатары Дня Волі падалі новую заяўку на правядзеньне акцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арганізатары Дня Волі падалі новую заяўку на правядзеньне акцыі

Дададзена 05.03.2019 12:04:15 | 464 праглядаў

Арганізатары святкавання Дня Волі на менскім стадыёне „Дынама” плануюць падаць новую заяўку з двума сцэнарыямі, паведаміў у сваім „Тэлеграм”-канале суарганізатар мерапрыемстваў Эдуард Пальчыс.

4-cskmoГэта будзе „шэсце і свята каля пляцоўкі блізу Палаца спорту або шэсце і святкаванне на плошчы Свабоды”, напісаў Пальчыс. Інфармацыю пра падачу заяўкі карэспандэнту БелаПАН пацвердзіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – паведамляе Радыё Рацыя

„Мы падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам. Прапанавалі два варыянты маршруту: збор і шэсце ад плошчы Свабоды да Палаца спорту, там — правядзенне мітынгу-канцэрта, альбо наадварот”, — Сказаў Рыгор Кастусёў. Паводле слоўваў старшыні БНФ, меркаваная колькасць удзельнікаў — 30 тысяч.

Лідар Партыі БНФ адзначыў, што ў арганізатараў ёсць планы на выпадак поўнай забароны святкавання:

„Прапанова святкаваць на плошчы Бангалор нас таксама не задавальняе, мы тады (пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі падчас „Вялікай размовы з прэзідэнтам”. — БелаПАН.) адразу сабралі арганізатараў і заяўнікаў і сышліся на гэтых варыянтах. Ёсць і „план Х”, бо свята, прысвечанае 101-м угодкам БНР, беларусы павінны адсвяткаваць у любым выпадку”, — дадаў Кастусёў.

53068880_10217147245087102_1942949093387010048_o

16 студзеня прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання  БНФ “Адраджэньне” і культурнай пляцоўкі „Арт Сядзіба” (установа “Амарока”) падалі заяўку на правядзенне 24 сакавіка на стадыёне „Дынама” масавага мерапрыемства, прысвечанага 101-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

1 сакавіка падчас „Вялікай размовы з прэзідэнтам” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не падтрымлівае святкаванне на стадыёне „Дынама” і прапанаваў плошчу Бангалор. „Не марнуйце нервы, не ідзіце на канфрантацыю, таму што пасля гэтага пачнуцца нейкія рухі. Давайце збірацца на Бангалоры. Стагоддзе (абвяшчэння БНР. — БелаПАН.), вялікі этап, — адсвяткавалі. Давайце святкаваць у тых месцах, у якіх гэта належыць”, — сказаў ён. „Навошта вы лезеце на стадыён „Дынама”? Вы ведаеце, гэта нават асабістая абраза. Вы ведаеце, колькі я ўклаў туды, у рэканструкцыю стадыёна, збіраючы па драбках грошы, націскаючы на прадпрымальнікаў, бюджэт выдзяляў — падрыхтаваліся да Еўрапейскіх гульняў. Усяму свету прадэманструем ! А вы ўжо лезеце на гэты стадыён „Дынама”, калі ёсць месца для правядзення падобных акцый”, — дадаў Лукашэнка. У 2018 годзе святочныя мерапрыемствы каля опернага тэатра ў сталіцы ў гонар 100-годдзя абвяшчэння БНР, паводле ацэнак арганізатараў, сабралі да 50 тыс. чалавек.

Адзін з суарганізатараў сёлетняга свякаваньня гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Павал Белавус, а таксама блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс адказалі ў прамым этэры Эўрарадыё на пытанні журналіста Зьміцера Лукашука пра перспектывы сёлетняй вулічнай акцыі на Дзень Волі.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.