Партыя БНФ » Ствараецца ініцыятыўная група для правядзення трыбуналу над камунізмам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ствараецца ініцыятыўная група для правядзення трыбуналу над камунізмам

Дададзена 07.03.2019 12:02:19 | 1,410 праглядаў

З ініцыятывы мастака Аляксея Марачкіна у сядзібе БНФ адбылася нарада „За Маскоўскі Нюрнберг“ па скліканню Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу.

МарачкінМастак Аляксей Марачкін абвясціў Маніфест „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычнычных злачынстваў СССР“. Удзельнікі нарады ўхвалілі Маніфест, асудзілі камуністычныя злачынствы Савецкай улады супраць беларускага народа і народаў СССР, асудзілі як злачынства супраць чалавечай цывілізацыі люты масавы палітычны тэрор, здейснены Савецкай уладай бальшавікоў пад сцягам камуністычнай ідэалогіі.

Па прапанове Р.Кастусёва прынята рашэнне па стварэнню ініцыятыўнай групы па арганізацыі дзейнасці па скліканню ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу у складзе: А.Марачкін (Старшыня), Р.Кастусёў, А.Стральцоў-Карвацкі, М.Бурак (Сакратар).

Для атрымання грамадскай падтрымкі ініцыятывы мастака Аляксея Марачкіна вырашана правесці сход актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі. Сход адбудзецца ў сядзібе БНФ 30 сакавіка 2019 года.

Парадак дня схода:

1. Аб падтрымцы ініцыятывы мастака Аляксея Марачкіна „За Маскоўскі Нюрнберг“

2. Аб арганізацыі дзейнасці па скліканню ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу.

Запрашаем актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі далучацца да ўдзелу ў сходзе.

Старшыня ініцыятыўнай групы А.Марачкін

25.02.2019 г.

 

МАНІФЕСТ

ЗА МАСКОЎСКІ НЮРНБЕРГ

Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР

                                        25 лютага 2019 г.

Вітаю 30-годдзе грамадска-палітычнага змагання

Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне“

на чале з Зянонам Пазьняком за вяртанне Беларусі

на еўрапейскі шлях цывілізацыйнага развіцця!

Лёсавызначальным для будучыні незалежнай Беларусі з’яўляецца рэфлексіўнае асэнсаванне беларускім грамадствам свайго савецкага мінулага. Саветы — гэта зло, гэта беззаконнае самаўладнае дзяржаўнае праўленне бальшавікоў, падлеглае духу д’ябла.  Саветы адабралі ў паняволеных імі народаў неад’емныя правы чалавека на жыццё, на свабоду і на самарэалізацыю. Праз люты дзяржаўны палітычны тэрор яны гвалтоўна выкаранілі прыватную ўласнасць, нацыянальную свядомасць і гістарычную памяць — галоўныя чыннікі цывілізацыйнага развіцця нацый.

Савецкая ўлада бальшавікоў абапіралася на чалавеканенавісніцкую камуністычную ідэалогію аблуднай сацыяльнай роўнасці. І хоць Саветы скончылісь у 1991 годзе, аднак у беларускім грамадстве яшчэ дасюль не ўсвядомлена бандыцкая сутнасць Саветаў, што прыйшлі з Расіі. Таму і не зроблена гістарычна неабходная маральная работа па ачышчэнню грамадскай свядомасці ад бруду д’ябальскага панавання камуністычнай ідэалогіі ў беларускай душы. Гэта перашкаджае пашырэнню беларускага зместу ў жыцці ўстаўшага на шлях нацыянальнага адраджэння беларускага грамадства. А без умацавання беларускасці Беларусь нямае суб’ектнай еўрапейскай будучыні, а беларуская нацыя — гістарычнай перспектывы.

Для свайго духоўнага аздараўлення беларускае грамадства павінна вызваліцца ад савецкіх стэрэатыпаў фанатычнага мыслення. А гэта немагчыма без публічнага асуджэння на электаральным узроўні камуністычных злачынстваў, без усведамлення грамадствам мінулага ліхадзейства дзяржаўнай улады як людскага граху былога свецкага  жыцця і без аб’яўлення згубнай для развіцця чалавечай цывілізацыі камуністычнай ідэалогіі. Такое людскае пакаянне станецца актам дэкамунізацыі грамадскай свядомасці і надасць здольнасць грамадству да ўласнага ўдасканалівання на карысць далейшаму цывілізацыйнаму развіццю беларускай нацыі. Маральны абавязак тых, хто жыў пры Саветах і ўсвядоміў жыццеразбуральную сутнасць камуністычнага светаўладкавання, даць гэтаму ўсведамленню практычнае ўвасабленне.

Я лічу злачынствам супраць чалавечай цывілізацыі люты масавы палітычны тэрор, здейснены савецкай уладай бальшавікоў. Я патрабую раскрыцця злачынных дзеянняў камуністычных кіраўнікоў СССР і іх прыслужнікаў. Я патрабую абнародавання імёнаў усіх рэпрэсаваных ахвяраў палітычнага тэрору.

Я лічу камуністычную ідэалогію згубнай для развіцця чалавечай цывілізацыі  і заклікаю дабівацца забароны яе  распаўсюджвання. Я нагадваю сусветнай грамадскасці аб пагрозе міру, што сыходзіць ад існых у свеце каммуністычных рэжымаў.

Я прапаную ўсім, здольным да грамадскага дзеяння людзям і арганізацыям, дабівацца склікання ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу па асуджэнню камуністычных злачынстваў СССР супраць чалавечай цывілізацыі. Для гэтага я заклікаю ўсе беларускія дэмакратычныя сілы да стварэння Беларускага абвінаваўчага камітэту па асуджэнню камуністычных злачынстваў. Я звяртаюсь да лідэра беларускай нацыі Зянона Пазьняка з прапановай узначаліць дзейнасць па скліканню ўсясветнага Маскоўскага  антыкамуністычнага трыбуналу.

Для надання дзеяздольнасці Беларускаму абвінаваўчаму камітэту я аб’яўляю аб сваім намеры стварыць Фонд „За Маскоўскі Нюрнберг“ па рэсурснай падтрымцы дзейнасці па скліканню ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу.

Вечная память ахвярам антыкамуністычнага супраціву!

Слава Героям! Слава БНФ „Адраджэньне“!

Жыве Беларусь!

МАСТАК АЛЯКСЕЙ МАРАЧКІН

г.Мінск,  Сядзіба БНФ 

вул. Чарнышэўскага, 3

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.