Партыя БНФ » Актывіст БНФ Аляксандр Ільінец: “Будзем рабіць Віцебск зялёным”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ Аляксандр Ільінец: “Будзем рабіць Віцебск зялёным”

Дададзена 08.03.2019 10:59:47 | 550 праглядаў

Рэгіянальны сайт vicebskreg.by піша пра ініцыятыву мясцовага актывіста БНФ Аляксандра Ільінца, скіраваную на павелічэньне зялёных насаджэньняў у Віцебску.

Не сакрэт, што ўсе новыя мікрараёны Віцебска да гэтага часу застаюцца без зялёных насаджэнняў. З прыходам лета, асабліва калі суха і спякотна, па новых раёнах гуляе вецер разам з брудным пылам, смеццем і непрыемным пахам.

Шматлікія звароты да ўладаў не даюць выніка — пусткі застаюцца голымі, дрэваў высажваецца мала, але і тыя, што высажваюцца, з цяжкасцю прыжываюцца без нагляду.

Сітуацыю з зялёнымі насаджэннямі на «Югах» узяліся выправіць мясцовыя жыхары, адзін з якіх, Аляксандр Ільінец, распавёў пра некаторыя планы па азеляненьню свайго раёна. ” Мы будзем рабіць усе магчымыя захады каб было высаджана як мага больш дрэваў, кустоў уздоўж вуліц Чкалава і Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, збіраем подпісы каб тая пустка паміж запраўкай «Белнафта» і СТА (пажадана два бакі вуліцы ад помніка да праспекта Чарняхоўскага) была засаджана дрэвамі, пракладзены вела і пешаходныя дарожкі«.

Па выніках сустрэчы актывістаў з начальнікам аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (галоўным архітэктарам горада Віцебска) Ігарам Андрэевічам Кадушкам стала зразумелым, навошта прымаўся Генплан Віцебска і вызначаліся зоны перспектыўнай забудовы. Склалася ўражанне, што гэты генплан прынялі адмыслова для таго, каб не чуць і не выконваць пажаданні жыхароў горада па паляпшэнню якасці жыцця.

Адзін з ініцыятараў збору подпісаў Аляксандр Ільінец і прапанаваў ідэю высадкі дрэваў на пустуючых тэрыторыях, пракладкі вела- і пешаходных дарожак, стварэння зонаў адпачынку для дзетак і сталых людзей, спартыўных пляцовак: «Мне не падабаецца, што маладыя маці з каляскамі гуляюць уздоўж загазаваных вуліц, дыхаючы выхлапнымі газамі аўто. Будзе лепш для малых дзетак гуляцца сярод зялёных насаджэнняў, адпачываць на лавачках, якія стаяць сярод зялёных дрэваў, велааматары будуць з большым імпэтам круціць педалі сваіх веласіпедаў па дарожках, пракладзеных сярод дрэваў».

Ініцыятыва #зялёныВіцебск склалася з актыўных жыхароў Віцебска і раёна, якія прапануюць як мага хутчэй высадзіць дрэвы на ўсіх прыдатных пляцоўках горада. Але першая з мэтавых тэрыторыяў на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў аказалася зарэзерваванай для пабудовы грамадска-гандлёвага аб’екта і чакае свайго інвестара. А высаджваць дрэвы там немэтазгодна, таму, што інвестару прыйдзецца высадзіць у пяць разоў больш дрэваў на свабодных тэрыторыях пры забудове гэтага ўчастка. І як паведаміў галоўны архітэктар горада,, у гэтую вясну патрэбна высадзіць амаль ТЫСЯЧУ дрэваў, таму Ігар Андрэевіч параіў жыхарам горада звяртацца да домакіраўніцтваў з прапановамі паведаміць, дзе патрэбныя такія высадкі дрэваў, таксама дырэктары навучальных установаў горада могуць азеляняць сваю тэрыторыю з дапамогай супрацоўнікаў «Зеленгаса».

Збор подпісаў за зялёны Віцебск працягваецца, наперадзе чакаюць сустрэчы з адказнымі асобамі па месцу знаходжання участакаў, якія прапануюцца для азелянення.

 

Паводле рэгіянальнага сайта vicebskreg.by

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.