Партыя БНФ » Менгарвыканкам не даў дазволу на акцыю 24 сакавіка на “Дынама”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам не даў дазволу на акцыю 24 сакавіка на “Дынама”

Дададзена 11.03.2019 12:25:35 | 476 праглядаў

Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў заяўнікам акцыі да Дня Волі, якія хацелі правесці святкаванне 24 сакавіка на стадыёне “Дынама”. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў.

Афіцыйная прычына адмовы — падрыхтоўка стадыёна да II Еўрапейскіх гульняў. “З улікам падрыхтоўкі нацыянальнага алімпійскага стадыёна “Дынама” да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года лічым правядзенне мітынгу і канцэрту на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным”, — паведамляецца ў адказе Мінгарвыканкама.

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” і культурная пляцоўка “Арт-Сядзіба” падавалі заяўку на правядзенне святкавання на стадыёне “Дынама” да 101-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Святочны мітынг і канцэрт планавалася правесці 24 сакавіка на сталічным стадыёне “Дынама” – перадае Эўрарадыё.

Аднак на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць такую заяўку асабістай абразай. “Святкавання на стадыёне “Дынама” не будзе. Гэта я вам адказна кажу”, — паведаміў кіраўнік дзяржавы. Ён прапанаваў правесці акцыю на плошчы Бангалор.

4 сакавіка арганізатары акцыі падалі новую заяўку на акцыі з нагоды Дня Волі.       Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што пакуль Мінгарвыканкам не адказаў на іх іншыя заяўкі адносна правядзення святочных мерапрыемстваў у Верхнім горадзе, а таксама на пляцоўцы ля Палаца спорта.

Дарэчы, 1 траўня на стадыёне “Дынама” прызначаны канцэрт Аляксандра Саладухі. Мяркуючы па ўсім, гэты канцэрт не перашкаджае падрыхтоўцы да Еўрагульняў.

Адказ 1

Адказ 2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.