Рыгор Кастусёў у этэры Эўрарадыё: Ці застаюцца надзеі на “легальнае” святкаванне 101-й гадавіны БНР?
Дададзена 12.03.2019 12:02:14 | 575 праглядаў Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне 24 і 25 сакавіка мітынгу з нагоды Дня Волі — 2019 ля Опернага тэатра. Падставай нібыта стала тое, што арганізатары да атрымання дазволу распаўсюдзілі інфармацыю пра мітынг у СМІ.
Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў заяўнікам акцыі да Дня Волі, якія хацелі правесці святкаванне 24 сакавіка на стадыёне “Дынама”. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў.
Ці застаюцца надзеі на “легальнае” святкаванне 101-й гадавіны БНР? Ці магчыма сумясціць канцэртнае і палітычнае адзначэнне Дня Волі — 2019? Ці ёсць у заяўнікаў мітынгу ля Опернага “план Б”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і кіраўнік ПАГА Рух “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
|