Партыя БНФ » Дзярждэпартамэнт ЗША крытыкуе ўціск уладаў на беларускую моладзь
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзярждэпартамэнт ЗША крытыкуе ўціск уладаў на беларускую моладзь

Дададзена 15.03.2019 12:07:01 | 331 праглядаў

13 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа прэзентаваў штогадовы даклад Дзярждэпартамента ЗША пра сітуацыю з правамі чалавека ў свеце. Сытуацыі ў Беларусі даклад прысьвячае каля паўсотні старонак.

Ганна Смілевіч Моладзь БНФДзярждэпартамэнт ЗША у сваёй штогадовай справаздачы пра стан правоў чалавека ў сьвеце ў частцы па Беларусі адзначае ціск на Моладзь БНФ з боку ўладаў краіны і, ў прыватнасьці, – выпадак з выключэньнем з Белдзяржунівэрсітэту актывсіткі Ганны Сьмілевіч пасьля яе абраньня ў сьнежні 2017 году на пасаду старшыні маладзёвага крыла БНФ. “У адпаведнасьці з дырэктывай міністэрства адукацыі, адукацыйныя ўстановы могуць выключаць студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у антыўрадавай альбо несанкцыянаванай палітычнай дзейнасьці, і павінныя забясьпечваць належнае ідэалагічнае выхаваньне студэнтаў” – говорыцца ў дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША,

У раздзеле, прысвечаным Беларусі, зазначаецца, гэта аўтарытарная дзяржава, дзе ўся ўлада сканцэнтраваная ў руках прэзідэнта. Прэм’ер-міністр, прызначаны прэзідэнтам, з’яўляецца намінальным кіраўніком урада. „Грамадзяне не маглі выбраць свой урад шляхам свабодных і справядлівых выбараў. З моманту свайго абрання на пасаду прэзідэнта ў 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка ўмацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі і падарваў вяршэнства закона аўтарытарнымі сродкамі, уключаючы маніпуляцыю выбарамі і адвольныя ўказы. Усе наступныя прэзідэнцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам. Парламенцкія выбары 2016 года таксама не адпавядалі міжнародным стандартам”, — цытуе даклад Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на інфармацыйную агенцыю БелаПАН.

Сярод парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі аўтары даклада называюць: катаванні, адвольныя затрыманні і арышты; небяспечныя для жыцця ўмовы ўтрымання ў турмах; адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў асабістае жыццё; неапраўданае абмежаванне свабоды слова і інтэрнэту, у тым ліку цэнзуру, блакаванне сайтаў, крымінальную адказнасць за паклёп і абразу службовых асоб; насілле пры затрыманні журналістаў; жорсткія абмежаванні свабоды сходаў і асацыяцый.

Таксама згадваюцца: абмежаванні свабоды перамяшчэння, у прыватнасці для былых палітвязняў, чые грамадзянскія правы застаюцца ў значнай меры ушчэмленымі; карупцыя ва ўсіх галінах улады; гандаль людзьмі; няздольнасць уладаў растлумачыць выпадкі палітычна матываваных знікненняў, якія адбыліся ў мінулым.

У дакладзе адзначаецца, што на жанчын з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама жанчын, якім дыягнаставалі верагоднасць парушэнняў у развіцці плода, лекары націскалі, прымушаючы рабіць аборты.

У дакуменце гаворыцца, што супрацоўнікі КДБ, АМАП і іншых сілавых ведамстваў, часта без пасведчанняў асобы і ў цывільным, збівалі затрыманых. „Праваабаронцы, лідары апазіцыі і актывісты, вызваленыя з месцаў утрымання пад вартай, паведамлялі аб жорсткім абыходжанні і іншых формах фізічнага і псіхалагічнага гвалту над падазраванымі падчас крымінальных і адміністрацыйных расследаванняў”, — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Згадваецца праблема нестатутных адносінаў у арміі і справа 21-гадовага Аляксандра Коржыча, які быў знойдзены павешаным у вайсковай часці пад Барысавам.„Мінскі абласны суд прыгаварыў трох былых сяржантаў да дзевяці, сямі і шасці гадоў турэмнага зняволення адпаведна за давядзенне Коржыча да самагубства. На судзе сяржанты сцвярджалі, што следчыя прымушалі іх даваць паказанні і прызнаць абвінавачанні”, — адзначаецца ў дакладзе. Дзярждэпартамент таксама заўважае, што беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі двух чалавек — Дзмітрыя Паліенку (ужо выйшаў на волю. — заўвага БелаПАН.) і Міхаіла Жамчужнага.

У дакладзе згадваецца „справа БелТА”. „Назіральнікі адзначалі, што маштаб следчых дзеянняў і абвінавачанні былі неадпаведныя меркаванаму злачынству, таму што навіны з платнай падпіскі БелТА, у незаконным доступе да якіх абвінавачвалі журналістаў, хутка з’яўляліся і ў адкрытым доступе”, — адзначаюць аўтары. У дакуменце пазначана, што ўлады адмаўляюць у акрэдытацыі тэлеканалу „Белсат” і „Радыё Рацыя”, якія вяшчаюць з Польшчы. Пры гэтым журналістаў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі СМІ, рэгулярна штрафуюць за працу без акрэдытацыі. Тэкст даклада апублікаваны на сайце Дзярждэпартамента ЗША: http://www.state.gov/j/drl/rls/hrrpt/humanrightsreport/index.htm?year=2018&dlid=289107

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.