Партыя БНФ » На #БНР101 будзе канцэрт і ўрачысты прыём. А шэсьці і мітынгі?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На #БНР101 будзе канцэрт і ўрачысты прыём. А шэсьці і мітынгі?

Дададзена 16.03.2019 12:21:30 | 383 праглядаў

Ці дазволяць улады правесці Дзень Волі ў Менску? Партыя БНФ і культурная пляцоўка “Арт-сядзіба” чакаюць адказу сталічнага выканкаму на сваю другую заяўку, паводле якой плануецца правесці мітынг і канцэрт у Менску.

4-cskmoНа ранейшую заяўку на стадыён “Дынама” ўлады адказалі адмоўна, спаслаўшыся на падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пры гэтым вядома, што 1 траўня на гэтым жа стадыёне дазволены канцэрт Аляксандра Саладухі.

Сітуацыю карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя каментуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

– Саладуху дазволена правесці канцэрт. І ёсць яшчэ адзін дазвол на правядзенне канцэрта іншым гуртам. Але вось на правядзенне Дня Волі ёсць афіцыйная адмова. Мы яе нядаўна атрымалі з гарвыканкама пасля таго, калі Лукашэнка забараніў публічна на “вялікай сустрэчы з прэзідэнтам”, дзе прысутнічаў і я. Відаць, мяне адмыслова туды запрасілі, каб я пачуў афіцыйную забарону з вуснай Аляксандра Лукашэнкі. Крайні тэрмін атрымання адказу ад уладаў на заяўку – за пяць дзён да мерапрыемства. Рыгор Кастусёў дадае, што арганізатары маюць і запасны варыянт святкаванняў, які палітык назваў планам “Х”, і запэўніў, што “беларусы ў кожным разе годна адзначаць Дзень Волі”. Сёлета галоўныя святкаванні плануюцца 24 сакавіка, бо гэта выходны дзень – нядзеля.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін з заяўнікаў Эдуард Пальчыс, рыхтуецца рэзэрвовы варыянт з «дэцэнтралізацыяй» у разе адмоваў ва ўсіх прапанаваных варыянтах. Пры гэтым адзначае, што ў кожны момант гатовая далучыцца вялікая колькасьць артыстаў і калектываў — дзеля гэтага раней быў абвешчаны збор сродкаў.

“Беларускі нацыянальны кангрэс”, які раней заклікаў на вулічныя шэсьці, гэтым разам такіх плянаў не абвяшчаў. Некаторыя чальцы арганізацыі выказвалі гатоўнасьць далучыцца да асноўнага сьвяткаваньня.

На 15 сакавіка дакладна вядома толькі пра адну імпрэзу, якую заплянаваў аргкамітэт сьвяткаваньня гадавіны БНР: 23 сакавіка адбудзецца ўрачысты прыём у гонар гістарычнай падзеі і канцэрт народнага ансамблю «Тутэйшая шляхта». Запрашэньні разасланыя ад імя ганаровага старшыні Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.