Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў камэнтуе новыя карупцыйныя справы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў камэнтуе новыя карупцыйныя справы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы

Дададзена 17.03.2019 12:18:07 | 431 праглядаў

Ад 4 да 9 гадоў пазбаўлення волі. У Магілёўскім абласным судзе вынеслі выракі ў справе аферы ЖКГ. За краты трапяць 8 чалавек – адзін прадпрымальнік і начальнікі раённых ЖКГ. Суд прызнаў, што бізнесовец арганізаваў злачынную схему: прадаваў чыноўнікам абсталяванне па завышаным кошце. Сам прадпрымальнік віну адмаўляе.

Прадаваў абсталяванне раённым ЖКГ і завышаў кошты нават у 13 разоў. Суд Магілёўскай вобласці асудзіў старшыню сходу акцыянераў ЗАТ «Завод энергаашчаднага абсталявання «Белмашпраектэнерга» Андрэя Садыкава на 9 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Сам асуджаны кажа, што рабіў бізнес, і віны – не прызнае:

«Кампаніі, якія былі мной створаныя, займаліся вытворчасцю помпавага абсталявання і прынеслі вялікую карысць краіне, у выніку гэтага знізіліся энергатраты на прадпрыемствах, у тым ліку і жыллёва-камунальнае гаспадаркі», – кажа Андрэй Садыкаў.

І дадае – ніводная ўгода аб куплі не была аспрэчаная ў судовым парадку, а суд адмовіўся ад тэхнічнай экспертызы кошту пастаўленага абсталявання.

«Усё, што можа зрабіць абаронца, гэта азнаёміцца з выракам і напісаць апеляцыйную скаргу», – кажа адвакат Андрэя Садыкава Сяргей Буякевіч.

2019-03 БелсатЗрэшты, вырак яшчэ не ўступіў у сілу і будзе абскарджаны. Але здзіўляе: ці маглі чыноўнікі набываць за такія завышаныя кошты? Справу для тэлеканалу Белсат каментуе Рыгор Кастусёў, старшыня партыі БНФ, а некалі старшыня Шклоўскага раённага ЖКГ:

«Некаторых з гэтых кіраўнікоў я ведаю асабіста. А на вашае пытанне, ці магчыма такое завышэнне: у жыллёва-камунальнай гаспадарцы магчыма ўсё».

Паводле Рыгора Кастусёва, у сферы закупаў для камунальных прадпрыемстваў пануюць спрыяльныя ўмовы для карупцыі. Бо нягледзячы на наяўнасць тэндараў, гандляваць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі могуць не ўсе, а, маўляў, толькі тыя, каму дазволена зверху.

«Пастаўкі абсталявання для прадпрыемстваў ЖКГ таксама мусяць адбывацца без наяўнасці манаполіі на гандаль гэтым абсталяваннем», – адзначае Рыгор Кастусёў.

Апроч абскарджання Андрэй Садыкаў накіраваў ліст на імя кіраўніка Беларусі. Паводле прадпрымальніка, працэс супраць яго пагражае ўсяму дзяржаўна-прыватнаму партнёрству, курс на які ўлады ўзялі ў 2015-ым годзе.

Разам з прадпрымальнікам за краты адправілі сямёх былых старшыняў раённых ЖКГ з усёй Беларусі. Іх зняволяць на тэрміны ад чатырох з паловаю да сямі гадоў. Абарона настойвае – следства аказвала на падсудных ціск, як, напрыклад, на колішняга старшыню ЖКГ Расонскага раёну Аляксандра Пятровіча.

«Сем гадзінаў у яго выбівалі яўку з павіннай! Гэта незаконныя дзеянні, гэта парушэнне канстытуцыйных правоў чалавека», – сведчыць адвакатка Аляксандра Пятровіча Вераніка Верамеева.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.