Партыя БНФ » Улады Гародні далі дазвол на мітынг і канцэрт 23 сакавіка да Дня Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады Гародні далі дазвол на мітынг і канцэрт 23 сакавіка да Дня Волі

Дададзена 18.03.2019 1:00:34 | 359 праглядаў

Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.

Праграма разьлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць сьпіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.

Вадзім Саранчукоў

- У нас вялікі фармат сьвяткаваньня: фуд-корты, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сымболіка, датычная падзеі, і ўсякая зарэгістраваная, — адзначыў адзін з арганізатараў захаду, намесьнік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай партыйнай структуры Вадзім Саранчукоў.

- Пяць заяўнікаў, якія падпісалі заяўку, бяруць на сябе абявязацельствы заключаць дамовы з міліцыяй і адпаведна арганізоўваць праграму мерапрыемства. На гэтым мерапрыемстве, згодна з адказам гарвыканкама, дазволена выкарыстанне сімволікі зарэгістраванай у дазволеным парадку, а таксама сімволікі, вымпелаў, плакатаў, транспарантаў, якія тычацца тэматыкі мерапрыемства. Я абсалютна перакананы, што ў Гародні 101 гадавіна пройдзе годна. Праграма будзе агучана ў бліжэйшыя дні.

На яго думку, для збора грошаў на аплату камунальнікаў і міліцыі будуць выкарастаныя ўсе магчымасці:

Будзем выкарыстоўваць розныя магчымасці, пачынаючы ад ахвяраванняў, якія можна зрабіць у крамах „Адметнасць” і „Цудоўня”. Можна выкарыстоўваць тыя спосабы збору, якія выкарыстоўвае менскі аргкамітэт, з якім мы ў кантакце. Будзе пададзены нумар карткі, на якую можна будзе пералічыць грошы – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Улады далі адказ на чарговую заяўку пяці горадзенскіх актывістаў у апошні магчымы паводле заканадаўства дзень, 18 сакавіка. Калоскі парк нешматлюдны і аддалены ад цэнтру. Леташні дазвол на правядзеньне сьвяткаваньня 100-х угодкаў БНР, праўда, у аддаленым месцы ад цэнтра, натхніў заяўнікаў папрасіць больш зручнае месца, якім з’яўляецца названы вышэй парк.Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібэра ў цэнтры гораду, Горадзенскі гарвыканкам не задаволіў.

Сёлета гарадзенцам трэці раз запар далі дазвол сьвяткаваць угодкі абвяшчэньня БНР – паведамляе Радыё Свабода.

dav

dav

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.