Партыя БНФ » Менгарвыканкам забараніў сьвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам забараніў сьвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры Менску

Дададзена 19.03.2019 12:27:51 | 434 праглядаў

Менгарвыканкам забараніў «Арт Сядзібе» і БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды.

dzen_voliКопію адказу Менгарвыканкаму атрымаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Як сказаў карэспандэнту Радыё Свабода Рыгор Кастусёў, Менгарвыканкам прапанаваў сьвяткаваць Дзень Волі на пляцоўках, дазволеных для масавых акцый. «Арт Сядзіба» і Партыя БНФ не пагадзіліся. Яны прапанавалі паехаць на сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадню, дзе дазволілі сьвяточны мітынг і канцэрт 23 сакавіка.

На момант публікацыі, усе масавыя акцыі да Дня Волі ў Менску не дазволілі, усе 4 пададзеныя заяўкі ўлады ня ўхвалілі.

КХП БНФ не падавала заяўку на вулічную акцыі, бо плянавалі далучыцца да «агульнага сьвяткаваньня», сказаў Свабодзе адказны сакратар арганізацыі Алесь Чахольскі.

У Менску 23 сакавіка адбудзецца ўрачысты прыём у гонар гістарычнай падзеі і канцэрт народнага ансамблю «Тутэйшая шляхта». Мерапрыемства закрытае, запрашэньні на яго дасылалі ад імя ганаровага старшыні Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.

Сьвяткаваньне Дня Волі ў горадзенскім Калоскім парку ў 2018 годзе

Сьвяткаваньне Дня Волі ў горадзенскім Калоскім парку ў 2018 годзе

 Сьвяткаваньне дазволілі ў Горадні

Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.

Праграма разьлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць сьпіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.

«У нас вялікі фармат сьвяткаваньня: фуд-корты, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сымболіка, датычная падзеі, і ўсякая зарэгістраваная», — адзначыў адзін з арганізатараў масавага мерапрыемства, намесьнік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай партарганізацыі Вадзім Саранчукоў.

Пачынаецца збор сродкаў на мітынг і канцэрт у Горадні. Як можна ахвяраваць грошы, стане вядома 19 сакавіка.

Калоскі парк нешматлюдны і аддалены ад цэнтру. Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібэра ў цэнтры гораду, Горадзенскі гарвыканкам не задаволіў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.