Партыя БНФ » Як дапамагчы сьвяту Дня Волі ў Гародні 23 сакавіка: інфармацыя арганізатараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як дапамагчы сьвяту Дня Волі ў Гародні 23 сакавіка: інфармацыя арганізатараў

Дададзена 19.03.2019 8:55:13 | 451 праглядаў

Намесьнік старшыні БНФ і заяўнік акцыі 23 сакавіка ў Гародні Вадзім Саранчукоў піша, якім чынам можна дапамагчы арганізацыі мітынгу да Дня Волі ў Гародні.

Дзень Волі Гародня 23 сакавіка 2019Сябры, сёлета наш горад ізноў становіцца другой сталіцай!)

Асноўнае мерапрыемства па святкаванні аднаўлення нашай Незалежнасці пройдзе ў Гародні.

23 сакавіка 2019 года з 13 да 17 гадзін у Каложскім парку усе разам мы арганізоўваем Свята Незалежнасці.

На ўсё пра ўсё у нас выйшла толькі пяць дзён. Гэта вельмі мала, але мы былі гатовы! Прапрацаваны тэхнічныя аспекты Свята, сення будзе канчатковы спіс выканаўцаў, заўтра з’явіцца друкаваная прадукцыя.

Гэта не проста, але разам мы справімся, таму звяртаемся да вас па дапамогу.

Як дапамагчы:

- Інфармацыя наша ўсё! Максімальны перапост і публікацыя абвестак, артыкулаў, паведамленняў у сацсетках, групах, блогах.

- Валанцерская дапамога: нам патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства.

- І канешне сродкі. Фінансава падтрымаць Гарадзенскі Дзень Волі можна:

_ пакінуўшы ахвяраванне ў Гродна ў крамах “Адметнасць” ці “Цудоўня” Кірава,3;

_звязаўшыся з любым з арганізатараў па тэлефонах ці ў месенджэрах, мы дамовімся, як зручней сустрэцца:

Вадзім +375296540534

Зміцер +375295852585

Андрэй +375336232616

Сяржук +375295082082

_пералічыўшы любую суму на картку: 5351 0410 1711 9981 , дзейсная да 01\21, уладальнік VADZIM SARANCHUKOU

_звязаўшыся па электроннай пошце saranchukou@gmail.com – мы знойдзем зручны спосаб.

_ праз збор сродкаў на сайце https://bnr.by/ унізе старонкі есць кнопкі.

І самае галоўнае, – зарэзэрвуйце гэты дзень у сваім календары!

23 сакавіка 2019 года, з 13 да 17 гадзін, Каложскі парк у Гродна.

Жыве Беларусь!

Дзень Волі 101 Гародня

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.