Партыя БНФ » Увага! З прычыны Дня Волі чарговы Сойм БНФ пераносіцца на 6 красавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Увага! З прычыны Дня Волі чарговы Сойм БНФ пераносіцца на 6 красавіка

Дададзена 19.03.2019 7:09:16 | 401 праглядаў

Да ўвагі сябраў Сойму: прызначнае папярэдне на 23 сакавіка чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Сойму Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” пераносіцца на красавік.

У сувязі з тым, што на 23 сакавіка прызначаны дзьве важныя імпрэзы: У Гародні адбудзецца адзінае дазволенае мерапрыемства да БНР101, якое стане асноўным у сьвяткаваньні і, у гэты ж дзень, у Вільні адбудзецца ўшанаваньне памяці Кастуся Каліноўскага, было прынята рашэньне перанесьці чарговы Сойм Партыі БНФ на 6 красавіка.

Такім чынам, Сойм Партыі БНФ і ГА “БНФ Адраджэньне” адбудзецца ў суботу, 6 красавіка 2019 году, у цэнтральнай сядзібе партыі ў Менску (вул. Чарнышэўскага, 3). Рэгістрацыя з 10:00, пачатак працы аб 11-й гадзіне.

Заклікаем усіх да чыннага ўдзелу у сьвяточным мерапрыемстве 23 сакавіка ў Гародні!

Дзень Волі 101 Гародня

Аўтамабілем

Адлегласьць трасаю М6 празь Ліду — каля 280 кілямэтраў,

праз Баранавічы, Слонім, Ваўкавыск — каля 340 кілямэтраў.​
Час у дарозе: 3,5–4 гадзіны (трэба ўлічваць, што на асобных участках М6 ідзе рамонт).​
Кошт паліва для малалітражнай машыны (у два бакі): 60–80 рублёў.

Прыватнай маршруткай

Час у дарозе — Каля 4 гадзінаў.
Пачынаюць хадзіць ад 6-й раніцы.
Рэйсы выпраўляюцца 3-5 разоў на гадзіну.
Цана квітка (у адзін бок) — 13 рублёў.
Паглядзець расклад

Рэгулярным рэйсам з аўтавакзалу

Час у дарозе: каля 4 гадзінаў.
Ранішнія рэйсы: 6:50, 7:50, 8:35, 9:15, 9:40.
Цана квітка (у адзін бок): 9–15 рублёў.
Паглядзець расклад

Цягніком

Час у дарозе: 4 гадзіны 8 хвілін — 7 гадзінаў 23 хвіліны.
Расклад:
23:14 (22 сакавіка) — 6:37
00:38 — 5:58
2:44 — 8:48
7:02 — 11:48
Цана: 6,24–16,92 рубля
Паглядзець расклад

Спадарожнай машынай на BlaBlaCar

Час у дарозе: Каля 4 гадзінаў.
Цану вызначае кіроўца.
Паглядзець прапановы

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.