Партыя БНФ » Запрашаем на святкаванне Дня Волі ў Гародні! – субота, 23 сакавіка, 13.00
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Запрашаем на святкаванне Дня Волі ў Гародні! – субота, 23 сакавіка, 13.00

Дададзена 21.03.2019 11:26:48 | 234 праглядаў

Партыя БНФ і аргкамітэт па адзначэньні 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі запрашае на мітынг і сьвяточны канцэрт 23 сакавіка з нагоды слаўнай даты.

Прывітанне!

Сябры, так сталася, што ўлады адмовілі беларусам у праве годна адсвяткаваць угодкі стварэння першай беларускай дзяржавы ў цэнтры Мінска, адправіўшы на перыферыю — на плошчу Бангалор.

Але хіба змесціцца там хаця б траціна тых людзей, якія летась выйшлі ў Мінску адзначыць БНР-100? Не змесціцца.

Натуральна, што ў такі дзень ніхто не перашкодзіць нам сабрацца ў тым месцы, якое мы самі сабе вызначым, але сэнс 25 сакавіка — не проста сабрацца ды паказаць, што мы ёсць, — мы ўжо і так усім тое даказалі.

Мы ж хочам сабрацца, каб пагуляць, каб адсвядкаваць з помпай ды ўрачыста, пад музыку ды парамі.

Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гродна, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка.

Каго чакаць?

Гурты КРАМА, Дай Дарогу, DZIECIUKI, а таксама легенд беларускага року – VOLSKI і Вайцюшкевіча!

А таксама:

  • сцэна і добры гук
  • фудкорт і кірмаш
  • дзіцячая пляцоўка
  • выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду!

Рыхтуйце квіткі і свае аўто, бярыце сяброў, а таксама падтрымайце арганізацыю мерапрыемства на сайце bnr.by Нам патрэбна ваша дапамога!

Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін.

Жыве Беларусь!

Дзень Волі 101 Гародня

Як даехаць да сьвята:

Аўтамабілем

Адлегласьць трасаю М6 празь Ліду — каля 280 кілямэтраў,

праз Баранавічы, Слонім, Ваўкавыск — каля 340 кілямэтраў.​
Час у дарозе: 3,5–4 гадзіны (трэба ўлічваць, што на асобных участках М6 ідзе рамонт).​
Кошт паліва для малалітражнай машыны (у два бакі): 60–80 рублёў.

Прыватнай маршруткай

Час у дарозе — Каля 4 гадзінаў.
Пачынаюць хадзіць ад 6-й раніцы.
Рэйсы выпраўляюцца 3-5 разоў на гадзіну.
Цана квітка (у адзін бок) — 13 рублёў.
Паглядзець расклад

Рэгулярным рэйсам з аўтавакзалу

Час у дарозе: каля 4 гадзінаў.
Ранішнія рэйсы: 6:50, 7:50, 8:35, 9:15, 9:40.
Цана квітка (у адзін бок): 9–15 рублёў.
Паглядзець расклад

Цягніком

Час у дарозе: 4 гадзіны 8 хвілін — 7 гадзінаў 23 хвіліны.
Расклад:
23:14 (22 сакавіка) — 6:37
00:38 — 5:58
2:44 — 8:48
7:02 — 11:48
Цана: 6,24–16,92 рубля
Паглядзець расклад

Спадарожнай машынай на BlaBlaCar

Час у дарозе: Каля 4 гадзінаў.
Цану вызначае кіроўца.
Паглядзець прапановы

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.