Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч адказвае на закіды Ярмошынай на адрас палітычных партыяў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч адказвае на закіды Ярмошынай на адрас палітычных партыяў

Дададзена 23.03.2019 12:02:17 | 377 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч адказаў Лідзіі Ярмошынай. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 24» выказалася так: “На жаль, нашы партыі дэградуюць. Паляпшэння няма. Наадварот, рэзкае пагаршэнне. Калі мы ўспомнім першыя гады беларускай дзяржаўнасці, палітычныя партыі былі нашмат больш актыўнымі.”

Юрась Лукашэвіч Моладзь БНФЮрась Лукашэвіч: Ярмошына не падманула, калі сказала, што ў першыя гады незалежнасці палітычныя партыі былі больш актыўныя, але, мабыць, забыла распавесці, што пасля 1994 года пачалася зачыстка палітычнага поля. Знішчылі Вярхоўны Савет, стварылі фэйкавы парламент. Фактычна былі знішчаны і лідары апазіцыі, а замест гэтага стварылі паліцэйскую дзяржаву: абмежавалі свабоду сходаў, выказванняў і гэтак далей. І зрабіла ўсё гэта дзеючая ўлада.

Усё тое, што я прывёў раней, і насамрэч прывяло да дэградацыі ўсёй палітычнай сістэмы ў краіне. Зараз палітычных партый у першапачатковым выглядзе не існуе, як не існуе нармальнай палітычнай сістэмы, каб існавалі гэтыя партыі. Што патрэбна, каб не было такой дэградацыі? Найперш трэба вярнуць свабодныя выбары, каб людзі адчувалі, што іх голас за партыі нешта вырашае, а партыі адчувалі народную падтрымку. Акрамя таго, трэба вярнуць права на мірныя сходы і даць свабоду СМІ. Вось тады дэградацыі не будзе.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.