Партыя БНФ » Дзень Волі ў Віцебску: канцэрт Вайцюшкевіча і ускладаньне кветак
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзень Волі ў Віцебску: канцэрт Вайцюшкевіча і ускладаньне кветак

Дададзена 22.03.2019 9:39:23 | 410 праглядаў

Напярэдадні Дня Волі ў Віцебску актывісты палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці ўскладуць кветкі. Прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў вырашылі ў нядзелю 24 сакавіка прыйсьці да помніка князю Альгерду, каб ускласці кветкі там, а потым рушыць па вуліцы Суворава да помніка Уладзіміру Караткевічу.

Яшчэ адзін прыпынак для ўскладання кветак – гэта мемарыяльная дошка на будынку колішняй мастацкай вучэльні, дзе калісьці вучыўся яшчэ адзін пісьменнік-зямляк Васіль Быкаў.

Заявак у мясцовыя адміністрацыі на правядзенне пікетаў, сходаў або мітынгаў сёлета не падавалі, бо гэта марны занятак, які паказаў папярэдні досвед. За мінулыя 10 год улады задаволілі ўсяго адну такую заяўку, хаця зваротаў па дазволы было не менш як паўтары сотні – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ускладанне кветак у знакавых мясцінах гораду – гэта фармат святкавання, які адначасова з’яўляецца і ўрачыстым, і бяспечным для ўдзельнікаў. Гэтак мяркуе Канстанцін Смолікаў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ:

Смолікаў 2017— Сёлета актывісты збіраюцца каля помніка Альгерду, па вуліцы Суворава мы пройдзем па знакавых мясцінах цэнтру гораду. Ускладанне кветак – гэта акцыі, якія не падпадаюць пад адміністрацыйнае правапарушэнне. Таму такі фармат найбольш падыходзіць для людзей, якія не жадаюць падпадаць пад адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцыяў.

У мінулыя гады неаднаразова здараліся выпадкі, калі жыхароў Віцебску судзілі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў у дзень Волі. Летась за гэта былі затрыманыя віцябляне Мікалай Качурэц і Андрэй Кешанюк. Не дамаўляючыся паміж сабой, абодва разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі ў розных месцах гораду. Літаральна праз некалькі хвілінаў абодвух затрымалі і аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаваных пікетаў.

А ўвечары 24 сакавіка, у арт-пабе “Торвальд” (вул. Талстога, 1) адбудзецца канцэрт Тодара Вайцюшкевіча, прымеркаваны да Дня Волі – пачатак а 17-й, уваход вольны.

jGrXlPZ1EhQ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.