Партыя БНФ » Гародня ізноўку зрабілася сталіцай БНР: горад гатовы да сьвята Дня Волі!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гародня ізноўку зрабілася сталіцай БНР: горад гатовы да сьвята Дня Волі!

Дададзена 22.03.2019 9:59:23 | 327 праглядаў

23 сакавіка ў Гародні пройдзе Дзень Волі – гэта будзе як свята для ўсіх гарадзенцаў, так і цэнтральная пляцоўка для агульнанацыянальных урачыстасцяў.

У Менску ўлады забаранілі ўсе акцыі, на якія падавалі заяўкі сябры аргкамітэту. Шэраг палітычных партыяў пагадзіліся зладзіць мітынг 24 сакавіка на пляцоўцы ля Кіеўскага скверу, на якую распаўсюджваецца ўведзены нядаўна паведамляльны парадак арганізацыі акцыяў (дазвол уладаў для мітынгаў у гэтым месцы не парабуецца).

Дзень Волі 101 ГародняГрамадскі аргкамітэт Дня Волі ў Гародні  22 сакавіка, увечары напярэдадні сьвята, рабіў ужо заключныя прыгатаванні ў Каложскім парку. Распавядае прадстаўнік аргкамітэту, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Завяршаецца тэхнічны момант. Мантуецца сцэна ў парку. Растаўляецца агароджа, якая неабходная для перыметра бяспекі самой сцэны. На сённяшні дзень у нас гатовая праграма, якая будзе. Самае асноўнае – гэта вы, то бок людзі, якія прыйдуць заўтра. Надвор’е абяцае быць вельмі добрым. Заход на тэрыторыю святкавання будзе адкрыты з 12-ці гадзінаў. Таксама ў 12 гадзінаў пачнецца імша ў Каложскай царкве за Беларусь. Запрашаю ўсіх заўтра ў Каложскі парк у Гародні.

Вялікі канцэрт ў Калоскім парку, дзе выступяць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, гурты Dzieciuki, NIZKIZ, «Дай дарогу» і «Крама» распачнецца ўжо заўтра, 23 сакавіка, а 13-й гадзіне.

sdr

???

Беларускі палітык, намеснік cтаршыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прыехаў адмыслова зарання ў Гародню, каб дапамагчы ў падрыхтоўцы да Свята Дня Волі. Аляксей Янукевіч упэўнены, што асноўнае свята ў маштабе ўсёй Беларусі адбудзецца сёлета менавіта ў Гародні:

Сёлета асноўнае адзначэнне гадавіны БНР адбудзецца менавіта ў Гародні. Гародня – гэта другая сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі. І менавіта ў 1919 годзе яна ёй сталася. Таму праз 100 гадоў асноўнае святкаванне адбудзецца менавіта тут. Гурты адмыслова прыязджаюць з Менску. Плюс мясцовая зорка – “Дзецюкі”. Ва ўсёй краіне гэтыя музыкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю і любоўю. Таму тут будзе асноўны цэнтральны фэст, і менавітаму таму з Менску і іншых гарадоў людзі збіраюцца сюды прыехаць. А хто яшчэ думае, то не трэба вагацца, а прыязджайце ў Гародню – сказаў Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя.

Пачатак свята ў Гародні ў 13 гадзін ў Каложскім парку, аднак ужо а 12-й гадзіне можна будзе патрапіць на малебен за беларускі народ ў старажытнай Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве ХІІ стагоддзя. Перад святкаваннем 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Каложскім парку Гародні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Барысаглебскую царкву. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка. Арганізатары святкавання ў Гародні падалі просьбу пра малебен за Беларусь і беларусаў. Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзенне.

Пасьля канцэрту малітва за Беларусь пройдзе таксама ў гарадзенскім Фарным касцёле ў 17:30.

бнр101 -к
На Дзень Волі ў Гародню 23 сакавіка плануе прыехаць шмат гасцей з розных гарадоў Беларусі. На думку гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча, варта прайсціся, апроч наведвання свята, і па мясцінах, звязаных з БНР.

t1– Сам горад – гэта месца, дзе фактычна урад БНР засядаў, прымаў рашэнні, пасля Менска. Таму, можа, нефармальна, але Гародня – гэта другая сталіца БНР, прынамсі на тэрыторыі Беларусі да выгнання. Ужо пачынаючы ад вакзала, можна казаць пра беларускую Гародню. Прыязджаючы сюды, беларускія дзеячы сустракалі менавіта гарадзенскую чыгунку. Старой чыгункі няма, але вось на гэтым месцы пачынаецца наш расповед.

На думку гісторыка, адным з самых цікавых будынкаў з’яўляецца будынак на рагу вуліц Кірава і Будзёнага.

– Будынак сённяшняга каледжа, дзе на мяжы 18-га і 19-га гадоў працавала Міністэрства беларускіх спраў. Калі б мы перанесліся на 100 гадоў назад у Гародню, мы б тут пабачылі два сцягі: літоўскі – дзяржаўны і нацыянальны беларускі, а таксама шыльду. Міністрам беларускіх спраў, які засядаў у Гародні, быў Язэп Варонка – першы кіраўнік Народнага сакратарыяту. Далей пачынаюцца адрасы беларускіх дзеячаў у Гародні. Яны пераважна жылі ў гатэлях, прынамсі дзеячы БНР, бо тут яны знаходзіліся часова.

Андрэй Чаркевіч лічыць, што на сённяшні дзень захавалася шмат будынкаў, якія кампактна знаходзяцца ў цэнтры горада і іх можна наведаць цягам гадзіны.

Памятны знак «Пагоня на Грунвальд», які ўсталяваны ў Гародні ў Каложскім парку, дзе ў гэтым годзе адбудзецца 23 сакавіка Дзень Волі 2019, на месцы адкуль Вітаўт у 1410 годзе павёў войска на Грунвальдскую бітву.

Каложскі пасад, або проста Каложа — гістарычны раён Гародні, які ўзнік як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазней, як у сярэдзіне 12 стагоддзя.

Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месцы сучаснага Каложскага парку.

Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква, якая з’яўляецца самай старой рэлігійнай пабудовай Беларусі.

У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей, выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай.

Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.

Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гародню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.