Партыя БНФ » Партыя БНФ патрабуе знайсьці і пакараць курапацкіх злачынцаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ патрабуе знайсьці і пакараць курапацкіх злачынцаў

Дададзена 24.03.2019 12:41:53 | 410 праглядаў

Заява старшыні Партыі БНФ 24 сакавіка 2019 году

“Злачынная дзейнасць у Курапатах выйшла на новы ўзровень: улады абавязаныя знайсці і пакараць экстрэмістаў”

Апошнім часам у месцы масавых растрэлаў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў у Курапатах і вакол створанага намаганнямі патрыётаў Народнага мэмарыялу пачасціліся блюзнэрскія выхадкі: вандалы ламаюць хрысіцянскія крыжы, наносяць шкоду іншым мэмарыяльным аб’ектам. Гэта адбываецца без належнага процідзеяння з боку праваахоўных органаў.

Але ў шэрагу блюзнэрскіх і хуліганскіх учынкаў вандалаў беспрэцэдэнтным стаў новы акт апаганьвання мэмарыялу, а менавіта – нанясенне антысэміцкіх і нацысцкіх надпісаў на ўсталяваным у мінулым годзе дзяржаўным памятным знаку і на іншых помніках.

Такім чынам, патуранне вандалам і іх беспакаранасць вывяла злачынцаў на новую ступень злачыннай дзейнасці, якая ёсьць не проста крымінальным замахам на беларускую гістарычную памяць пра ахвяраў і актамі гларыфікацыі катаў, а наўпрост скіраваная на адраджэнне тэрарыстычнай практыкі генацыду і нацызму.

Цяпер мы бачым у Курапатах адраджэньне таго вялікага зла, якому няма месца на беларускай зямлі. Выклік кінуты ўсяму беларускаму грамадзтву, незалежна ад ідэалогіяў і палітычных перакананняў.

З жалям мушу кансатаваць, што беспрэцэдэнтная выхадка экстрэмістаў сталася магчымай праз недарэчныя дзеянні ўладаў у дачыненні да размяшчэння паблізу месца спачыну ахвяраў рэпрэсіяў рэстарацыйна-забаўляльнага комплекса, якому там не месца.

Патуранне малому злу спараджае зло вялікае.

Злачынства (нанясенне антысэміцкіх і нацысцкіх надпісаў на дзяржаўным мэмарыяльным знаку ў Курапатах) не павіннае застацца беспакаранае. На дзеючых уладах палягае абвязак знайсці і пакараць ліхадзеяў. У адваротным выпадку, калі гэтага не будзе зроблена і вандалы пазбегнуць адказнасці праз патуранне дзяржавы – то на цяперашніх дзяржаўных службоўцах будзе ляжаць цяжар адказнасці за гэтыя злачынствы.

У гэтай справе ўлады мусяць паказаць, што іх заявы пра заканадаўчае ўзмацненне барацьбы з экстрэмізмам – не пусты гук. Цяпер у парламенце разглядаецца недапрацаваны і спрэчны закон  “Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызма і экстрэмізма”. Калі ўлады адначасова будуць паблажліва ставіцца да рэальнай нэанацысцкай дзейнасці, то гэта будзе сведчаннем таго, што барацьба з экстрэмізмам для іх ёсць толькі зручнай формай для абмежавання свабоды слова і палітычных рэпрэсіяў. Мы заклікаем да аб’ектыўнага раследвання справы, і перасцерагаем ад выкарыстання следства як нагоды для ціску на пратэстоўцаў, якія цягам некалькіх месяцаў выступаюць супраць недарэчнай рэстарацыі блізу Курапатаў.

Партыя БНФ рашуча асуджае новыя злачынствы ў Курапатах і патрабуе ад уладаў неадкладных дзеянняў па расследванні справы апаганьвання мэмарыялу і прыцягнення вінаватых да адказнасці з давядзеннем вынікаў расследвання да ведама грамадзкасці.

 Старшыня Партыі БНФ Рыгор КАСТУСЁЎ

Курапаты гісторыка-культурная каштоўнасьць

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.