Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра #БНР101: “Такое свята павінна адбывацца ў кожным горадзе!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра #БНР101: “Такое свята павінна адбывацца ў кожным горадзе!”

Дададзена 24.03.2019 1:41:01 | 630 праглядаў

Арганізатары гарадзенскага свята Дня Волі падводзяць папярэднія вынікі імпрэзы.

Пра тое што ўдалося зрабіць на мерапрыемстве карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ і лідар гарадзенскай партарганізацыі Вадзім Саранчукоў:

D2XIF4CX0AATGLg– Унікальная сітуацыя, калі за чатыры дні мы здолелі выканаць усе задачы, якія паставілі перад сабой: у нас атрымаліся і фуд-корт і дзіцячая пляцоўка, гандлёвая пляцоўка. Ну і, безумоўна, сам канцэрт. Проста ўзрадаваны, усцешаны, што ўсё адбылося без крытычных накладак. У Гародні было больш за 5 тысяч чалавек. Мне здаецца, што падобнага канцэрту, падобнага святкавання я на сваёй памяці ў Гародні не прыгадваю. Вельмі ўдзячны ўсім, хто прыйшоў на свята, усёй камандзе, якая арганізоўвала гэтае мерапрыемства.

На думку Вадзіма Саранчукова такое свята як ў Гародні мусіць адбывацца ў кожным беларускім месцы:

– Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія ўкладаліся ў арганізацыю, у тым ліку фінансаванне, гэтага мерапрыемства. Перакананы, што святкаванне Дня Волі павінна адбывацца па ўсёй Беларусі: у кожным доме, у кожнай хаце, у кожнай сям’і, у кожным горадзе. Чым больш такіх святаў будзе, тым лепш. Дзякуй яшчэ раз усім за тое, што мы зрабілі выдатнейшае свята ў Гародні, выдатнейшае свята ў Беларусі.

На святочны канцэрт ў Каложскі парк Гародні на адзначэнне Дня Волі 23 сакавіка прыйшло ад 3 да 5 тысяч гараденцаў і гасцей гораду.

Ужо на наступны дзень пасьля гарадзенскага Дня Волі намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў паехаў у Менск, каб далучыцца да святочнай акцыі да 101-й гадавіны БНР ў сталіцы.

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.