Партыя БНФ » Віншаваньне з Днём Волі ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віншаваньне з Днём Волі ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Дададзена 24.03.2019 4:37:14 | 548 праглядаў

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі і 101-й гадавіны абвяшчэньня ІІІ Устаўной граматы Беларускай Народай Рэспублікі.

Івонка Сурвіла 2018Дарагія мае суродзічы-беларусы!

У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая прадаўжаецца да сёньня; нягледзячы на стараньне ворагаў, каб сьцерці наш край з паверхні Зямлі – мы выжылі!

Беларусь – жыве!

Другое стагодзьдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, нажаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе. Але за апошнюю чверць стагодзьдзя беларусы навучыліся разважаць іншымі катэгорыямі і ведаюць розьніцу між воляй і рабствам. Многія беларусы, перадусім з маладога пакаленьня, на свае вочы пабачылі, як заможна жывуць нават маленькія дзяржавы, якія не заўсёды маюць прыродныя багацтвы, але якія маюць таленавітае і працавітае грамадзтва, якое супольна працуе на дабрабыт свайго народу.

Беларускай моладзі ня трэба даказваць, што супольнасьць пасьпяховых, адукаваных і вольных грамадзянаў – гэта самы важны рэсурс краіны. Спатканьні мае з маладымі беларусамі напаўняюць сэрца радасьцю: гэта золата, якое мы павінны цаніць.

Дык зьвяртаюся сёньня перад усім да Вас, мае дарагія маладыя сябры! Бо Вы здольныя выратаваць наш край ад новай няволі. Вы разумееце пачуцьцё годнасьці вольнага чалавека. Вы ведаеце, хто Вы!

Віншую ўсіх Вас, мае дарагія суродзічы, асабіста і ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з новым, другім стагодзьдзем ад абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі і жадаю, каб змаганьне за волю было плённым і пераможным!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Сакавік 2019 г.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.