Партыя БНФ » “Гродна – гэта годна! Сто год – другі заход!”: Дзень Волі ў рэпартажах СМІ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Гродна – гэта годна! Сто год – другі заход!”: Дзень Волі ў рэпартажах СМІ

Дададзена 25.03.2019 12:26:06 | 774 праглядаў

Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР расьцягнулася на тры дні – сёлета Дзень Волі як ніколі быў насычаны падзеямі, амаль як мінулагодняе маштабнае адзначэньне стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Голоўнае сьвята Дня Волі было зладжанае 23 сакавіка Партыяй БНФ і супольнасьцю блогераў і актывістаў “Арт-сядзібы” у Гародні ў супрацы з мясцовым аргкамітэтам ў складзе кіраўнікоў гарадзенскіх структураў палітычных партыяў і дэмакратычных рухаў. Вызначэньне галоўнай пляцоўкі сёлетніх урачыстасьцяў было абумоўленае не толькі тым, што ў гэтым годзе мы адзначаем стагодзьдзе перамяшчэньня сталіцы БНР у Гародню, але і тым, што ў Менску ўлады беспрэцэдэнтна адхілілі ўсе пададзеныя заяўкі на правядзеньне ўрачыстых дэманстрацыяў да слаўнай гадавіны.

Тым не меньш, на наступны дзень сьвята працягнулася ў Менску, дзе палітычныя партыі зладзілі мітынг, скарыстаўшыся адной з пляцовак для правядзеньня акцыяў у дазваляльным парадку.

Абедзьве імпрэзы мелі шырокі рэзанс у СМІ, сярод блогераў і ў сацыяльных сетках – былі стрымы, анлайны, разгорнутыя тэкставыя і фотарэпартажы. Прапануем вашай увазе спасылкі на рэпартажы беларускіх СМІ пра адзначэньне Дня Волі-2019.

Сайт “Наша Ніва вёў падрабязны тэкставы анлайн сьвяткаваньня, суправаджаючы яго шыкоўнымі фотамі.

photo_2019-03-23_13-55-29-ax1z3

Таксама “Наша Ніва” вяла і відэатрансляцыю сьвята – глядзіце запіс у дзьвух частках (агулам блізу трох гадзінаў часу):

Па заканчэньні асноўнай імпрэы ў Каложскім парку ў Гарадзенскім Фарным касьцёле адбылася імша за Беларусь. Бел-чырвона-белае зіхаценне святла ў Фарным касцёле падчас імшы за Беларусь было схопленае фатографам Нашай Нівы:

KJuINu75d1I

Бадай што самы высокапрафэсійны відэанлайн са сьвяткаваньня вёў незалежны тэлеканал Белсат. Трансляцыя, якую вёў Алесь Залеўскі з месца падзеяў, цягнецца амаль шэсьць гадзінаў:

… таму калі бракуе часу – то можна абмежавацца бялсатаўскім тэкставым анлайнам, які аздоблены шматлікімі фатаздымкамі Васіля Малчанава.

IMG_0854-768x512

 Як заўжды падрабязна і дасканала асьвятляла сьвята беларуская служба Радыё Свабода – як карэспандэнтка Аляксандра Дынько рабіла шматлікія міні-інтэрвю з удзельнікамі сьвяткаваньня, якія перамяжаліся ўключэньнямі з менскай студыі:

Тэкставую трансляцыю гарадзенскай імпрэзы на Радыё Свабода можна чытаць (і захапляцца фатаздымкамі) тут:

UGFAy6quHO8

Адразу ж па заканчэньні гарадзенскай акцыі на Свабодзе з’явілася аператыўная аналітыка з параўнаньнем сёлетняга і мінулагодняга адзначэньня “Опэрны-2018 і Каложа-2019 — адрозьненьні і падабенствы” – з удзелам Юрыя Дракахруста, паўлюка Быкоўскага і Аляксандры Дынько, а таксама агляд сацыяльных сетак “Што посьцілі людзі, якія прыйшлі на Дзень Волі ў Горадню?”.

Таксама агляд інстаграма пра Дзень Волі апублікаваў папулярны сайт KYKY.ORG – сярод іншага,там ёсььц вось такі шыкоўны кадр:

default_photo_2019-03-23_16-59-28

Бадай адзін з самых цёплых і душэўных фотарэпартажаў падрыхтавала інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць“:

bnr101_05

Найбольш падрабязна адлюстроўвалі падзеі на сьвяце Дня Волі ў Гародні мясцовыя гарадзенскія рэсурсы:

Для сайту і этэру Беларускага Радыё Рацыя Дзень Волі 23 сакавіка быў бясспрэчнай падзеяй №1, слухачы радыё ведалі пра ўсе акалічнасьці сьвята, уключна з Малітвай за Беларусь, што адбылася перад пачаткам у Каложскай царкве:

20190323_115719

На сайце Радыё Рацыя быў і тэкставы анлайн з камэнтарамі арганізатараў і гасьцёў сьвята, а таксама вялася відэатрансляцыя – выніковы матэрыял якой можна пабаыць тут:

Гарадзенскі рэгіянальны блог s13.ru публікуе фотарэпартаж Рамана Алешкі (блізу ста фотак!) пад загалоўкам: “День воли в Гродно — хорошая погода, отличная музыка и белорусскоязычный ОМОН

IMG_4290

Сайт HRODNA.LIFE таксама публікуе падрабязны фотарэпартаж з урачыстасьцяў з шыкоўнымі фотамі:

20-3

Таксама паглядзіце дрон-відэа, як у Гродне адзначалі 101-я ўгодкі БНР:

Вялікі розгалас сьвяткаваньне выклікала і сярод агульнанацыянальных медыяў:

Рэпартаж беларускага парталу TUT.BY з фотамі Кацярыны Гардзеевай: 

grodno_den_voli_20190323_gord_tutby_phsl-7735

… і таксама відэа:

“Камсамольская праўда” адзначае, што на сьвяце было шмат сем’яў, было шмат дзетак:

wx106680

Вялікі фотарэпартаж з гарадзенскага сьвяткаваньня публікуе onliner.by:

87ea99f823f911d07dc3979e36477ae8

 

Інфармацыйная агенцыя Белапан паведаміла, што як падкрэсліў на мітынгу, гісторык Аляксандр Краўцэвіч, у Гродне не менш, чым у Мінску, адрасоў, звязаных з БНР, бо менавіта гэты горад стаў другой сталіцай БНР, куды ўрад незалежнай рэспублікі пераехаў на некалькі месяцаў у 1918 годзе. Фотарэпартаж Інфармацыйнай агенцыі Белапан глядзіце на сайце naviny.by:

010_bas_20190323_bnr_dsc5777

Вялікі фотарэпартаж публікуе сайт Беларускі Партызан:

5704a05acb3979d07d5846824930aa91

Падрабязна асьвятляла сьвяточную акцыю Эўрарадыё:

sf0nO2nzMfcWYKRpl-rAVw-article

Адзін з мінскіх арганізатараў Дня Волі ў Гародні Павел Белавус у каментары Еўрарадыё назваў колькасць людзей, якія прыйшлі на канцэрт у Каложскім парку.

Белавус: “Усё атрымалася. Усё, як трэба… Пляцоўка цалкам запоўненая. Па нашых падліках, ужо дакладна ёсць пяць тысяч чалавек… Нехта скептычна ставіўся, нехта баяўся. Але мы паказалі і людзі, якія прыйшлі сюды, пакажуць, што гэта не страшна, гэта класна. Нам трэба яднацца і быць разам”.

Белавус мяркуе, што калі б не трансляцыі ў інтэрнэце, удзельнікаў свята ў Гародні было б больш.

З рэпартажам газэты “Народная Воля” з менскага адзначэньня 101-й гадавіны БНР можна азнаёміцца тут.

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.