Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра вынікі Дня Волі-2019
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра вынікі Дня Волі-2019

Дададзена 27.03.2019 2:31:06 | 575 праглядаў

Адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі, намесьнік старшыні Партыі БНФ і лідэр гарадзенскай фронтаўскай арганізацыі Вадзім Саранчукоў, падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад сьвята #БНР101 у Гародні.

Палітык вось так напісаў у сваім Фэйсбуку:

55818988_10205346282092241_2457393528708268032_oПішу гэты тэкст для сябе, не чытайце, каліласка.)

Мінус 11 кг за тыдзень. Гэта не рэкорд, два гады таму, на сутках, я скінуў 13)) можна хоць зараз завесці дыскусію, якая тэхніка пахудання эфектыўней, пратэст ці свята…

“Дзе было круцей, у Гародні ці ў Мінску?”. Пасылаю адразу пасля такога пытання. Для мяне няма такога падзелу.

“Арганізатары”. У Гародні было 5 заяўнікаў на акцыю. Я, Александр Обухович Владимир Прудников Дима Бондарчук Нортон Тэлери . Можна сказаць, што Дзень Волі арганізаваў любы з іх і гэта будзе праўда! Але праўда таксама ў тым, што нас былі тысячы! Тыя, хто збіраў грошы, займаўся дызайнам, падвозіў паліва для генератараў, рэпосціў абвесткі.

“Саранчукоў прадаўся блогерам” : Павел Белавус Anton Motolko (Антон Мотолько) Eduard Palchys , так, джэнтльмэны, дзе мой ганарар?)))))) Расшыфроўваю для асабліва тугіх: акцыі апошняга тыдня патрабуюць грошаў. Гэта і наўпроставыя выдаткі кшталту арэнды генератараў, і неатрыманы даход ад бізнеса, якім не было фізычна часу займацца. Я не ведаю ніводнага, хто ўдзельнічаў у арганізацыі Дня Волі па ўсёй Планеце і не застаўся ў фінансавым мінусе. Але гэта вялікі гонар і правільна патрачаныя грошы!

“Саранчукоў забраў Дзень Волі з Менску”. Для мяне трагедыя, што Свята не грымела у Адэльску і Смілавічах… я быў і ў Гародні і ў Менску, а калі б Бог даў мне здольнасць падзяліцца на 500, – з задавальненнем бы паехаў яшчэ ў 500 месцаў))

“Палітызацыя/дэпалітызацыя”. Вы сур’езна лічыце, што Дзень Волі быў апалітычны? Тысячы людзей, якія з гонарам узнялі Сцяг, зрабілі гэта проста дзеля “канцыка на гарадзенскім бангалоры” ці кіеўскім парку”!? Я вас умаляю)). У гэтым годзе і менскі і гарадзенскі выканкамы правялі чарговы тэст на нашу здольнасць і аператыўнасць,- 4 дні на ўсе, пра ўсё. Ды не пытанне, мы справімся, нават калі ў нас будзе 4 хвіліны!)))

“Гарадзенскі Бангалор\ у загон не пойдзем”. Хто быў\бачыў у нэце – той бачыў) Каложа – не пра гэта! Асобная падзяка гарадзенскай міліцыі: я не фанцік і ўсё разумею, быў бы загад – вы б працавалі інакш (і мы таксама), але і вы і мы вытрымалі дамоўленасці, гэта важна.

“Партыі мёртвыя, руляць беспартыйныя”. Я, Вадзім Саранчукоў, намеснік Старшыні Партыі БНФ, заяўляю, што маёй Партыі нехапае якіх небудзь дзевяць мільёнаў сябраў. Далучайцеся!)

ЗЫ: Для мяне вялікі гонар пісаць гэтыя словы і перш за ўсё,- гэта словы падзякі тым, каму не паспеў сказаць іх асабіста.

ЗЗЫ: раскажыце хлопчыку на фота, што Дзень Волі гэта кепска))

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.