Партыя БНФ » Баранавіцкія актывісты расказалі пра Дзень Волі. «За мяжой святкуюць, а на радзіме не даюць»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Баранавіцкія актывісты расказалі пра Дзень Волі. «За мяжой святкуюць, а на радзіме не даюць»

Дададзена 31.03.2019 10:35:54 | 391 праглядаў

Сябра БНФ з Баранавічаў сп. Мікола Чарнавус у мясцовай газэце Інтэкс-прэс кажа, што рэпрэсіямі і перасьледам уладам горада атрымалася задушыць ранейшыя традыцыйныя масавыя акцыі да Дня Волі: “Усе Дні Волі, якія мы праводзілі – гэта чаканьне што кінуць ў аўтазакі, скруцяць”.

25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. Праўда, святочным гэты дзень лічаць далёка не ўсе жыхары краіны. Чаму гістарычная дата асацыіруецца выключна як апазіцыйная, якімі падзеямі запомніліся Дні Волі мінулых гадоў і што будзе ў 2019-м, Intex-press распавялі тыя, для каго 25 сакавіка – важны дзень.

Мiкалай Падгайскi, намеснiк старшынi Баранавiцкай гарадской арганiзацыi «Таварыства беларускай мовы»:

– Дзень Волi – менавіта для мяне прынцыпова важнае свята. Не было б ні Беларускай Народнай Рэспублікі, не было б нi БССР, нi Беларусi. У іншых дзяржавах такія даты з’яўляюцца галоўнымі дзяржаўнымі святамі. Але, на жаль, не ў нас. 25 сакавiка мы адзначалi па-рознаму. Арганiзоўвалi вечарыны, дыктоўкi… У мiнулым годзе, на 100-годдзе БНР, свята атрымалася ўвогуле вельмi шырокiм i цiкавым.

У гэтым годзе напярэдаднi Дня Волi мы паедзем у Вiльню, дзе будзе ладзiцца мерапрыемства, прысвечанае паўстанню Кастуся Калiноўскага. Непасрэдна 25 сакавiка, як звычайна, пойдзем на могiлкi, а ў канцы сакавiка плануем арганiзаваць свята на сядзiбе ў Русiно. Прыедуць музыканты, а таксама гiсторык Анатоль Сiдарэвiч, якi распавядзе пра ўтварэнне БНР. Канешне, рэсурсы абмежаваны, таму ўсё будзе больш сціпла, чым на 100-годдзе. Але свята ўсё ж адбудзецца.

На жаль, улады пакуль гэты дзень не прызнаюць. I менавiта з-за гэтага большасць беларусаў памылкова лiчаць Дзень Волi святам апазiцыi.

Мікола Чарнавус, сябра Партыі БНФ:

– Для меня, как и еще для человек двадцати в Барановичах, этот день важен. Это дата объявления независимости БНР – по сути, праздник независимости нашей страны. Именно 25 марта должны возлагать цветы, проводить праздничные мероприятия, но этого не происходит. Многие даже не знают, что есть такой праздник, а если и знают, то считают, что он сугубо оппозиционный. Людям не нужна ни воля, ни демократия, ни свобода.

Все Дни Воли, которые мы провели и в которых я участвовал, – это ожидание того, что нас повяжут, кинут в автозаки. Вот такие у меня воспоминания об этом дне. Впрочем, такое происходило не только на Дни Воли. Любой митинг, любой пикет – результат один и тот же.

Больше всего мне запомнился День Воли лет пять назад. Был снег, мороз. В районе ТЭЦ я переходил дорогу на зеленый сигнал светофора. И тут ко мне подбегают милиционеры, задерживают и утверждают, что я перешел на красный.

На праздник я так и не попал. Полгода потом добивался справедливости, судился, но все-таки доказал, что я был прав.

Каким будет для меня День Воли в этом году, пока не знаю. Да и сейчас уже не с кем его отмечать. Даже если бы организовалось несколько человек, так с самого утра к нам бы приехали и всех позабирали. Вот и весь праздник.

Сяргей Гоўша, праваабаронца незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» па г. Баранавічы:

– Дзень Волі – гэта вялікае свята для беларусаў. Але не для ўсіх. Для ўлад гэты дзень не святочны. А як бы мы хацелі, каб яны не только святкавалі, але і ініцыявалі мерапрыемствы на 25 сакавіка.

За мяжой усе беларусы святкуюць Дзень Волі. А тут, на радзіме, нам не даюць. Вось як гэта называецца?

Так, у мінулым годзе, на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР, свята дазволілі. Народу ў Мінску было шмат, і на душы так добра было. На жаль, без затрыманняў і аўтазакаў не абышлося.

У гэтым годзе я ў Мінск не паеду, не тое ўжо здароўе. А ў Баранавічах нічога не будзе: калі ў сталіцы не даюць дазволу на святкаванне, у нашым горадзе нават спрабаваць няма сэнсу.

Сустрэнемся з аднадумцамі, з’ездзім на могілкі да нашых сяброў – іх там ужо шмат, ускладзём кветкі.
Хочацца верыць, што калі-небудзь Дзень Волі будуць адзначаць як найлепшае свята па ўсёй краіне.

Вольга Быкоўская, сябра Партыі БНФ і сябра рады руху «За свабоду»:

– Дзень Волі для мяне – гэта, несумненна, свята. На мой погляд, праз некаторы час усе людзі будуць яго святкаваць на дзяржаўным узроўні, бо 25 сакавіка – гэта важная гістарычная дата, хаця, несумненна, у ёй ёсць і палітычны складнік.

Святкаванне Дня Волі праходзіць па-рознаму, нейкімі хвалямі. Нельга сказаць, што ўвесь час у гэты дзень адбываюцца нейкія страшныя рэчы. Так, у 2017 годзе гайкі закруцілі моцна.

У Мінску затрымалі шмат людзей, у тым ліку і мяне. Святкаванне больш напамінала сводкі з фронту, а не ўрачыстае мерапрыемства. А, напрыклад, 2018 год быў у гэтым сэнсе вельмі пазітыўным, пераломным. Стрымы, канцэрты… Дзень Волі святкавалі не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. У Баранавічах, напрыклад, атрымалася цудоўнае мерапрыемства. Вось калі б заўсёды так было. Але, як паказвае час, гэта традыцыя можа не захавацца.

Будзем верыць, што ў гэтым годзе мы ўсё ж адзначым гэты дзень. Нам хочацца святкаваць, а не ваяваць. Наша мэта – дабіцца таго, каб людзі ведалі сваю гісторыю, шанавалі яе, каб Дзень Волі стаў для большасці беларусаў сапраўды важным.

Юрий Казакевич, координатор движения «За свободу» по Брестской области:

– Этот день – сосредоточение ожиданий не только активистов, но и всех людей, для которых важна и небезразлична идея независимости. Этот праздник носит общий для них характер, хотя среди белорусов есть люди с разными политическими взглядами – и «памяркоўнымі», и радикальными. Больше всего мне запомнился День Воли 2016 года. Вместе с Владимиром Гундарем мы вышли к «Октябрю» без всяких согласований и просто поздравляли людей с этим праздником, дарили им цветы, рассказывали, что значит эта дата – 25 марта.

Тот День Воли был самым немногочисленным для нас, но очень волнительным и эмоциональным. Мы целенаправленно не вкладывали в наши действия политического оттенка, мы не призывали ни к чему, но нас все-таки оштрафовали – дали по 20 базовых за нарушение правил проведения общественных мероприятий.

На мой взгляд, это возмутительно, странно и глупо. Хотелось бы, чтобы этот день был исключительно праздником. Но действительность такова, что в существующей ситуации это невозможно. Этот день невольно несет политический оттенок и для некоторых является исключительно политической акцией. Скорее всего, так будет еще долго.

Да, в прошлом году на проведение Дня Воли в Барановичах, как и в многих других городах страны, дали добро. Но обязали оплатить охрану правопорядка, уборку территории. В этом году на 25 марта все запрещают. В Минске не разрешили, в Бресте тоже. А в Барановичах нет смысла и пытаться.

Рыгор Грык, актывiст:

– Я не прыхiльнiк цяперашняй улады, але i апазiцыянерам сабе не лiчу. Я звычайны чалавек, якi хоча жыць у вольнай краiне, таму Дзень Волi для мяне – гэта святочны дзень. I гэта нягледзячы на тое, што, напэўна, нiхто не заплацiў столькi штрафаў падчас Дня Волi, як я.

Раней у гэты дзень я iмкнуўся трапіць у Мiнск. Але часта здаралася так, што мяне затрымлiвалi яшчэ да паездкi – каля хаты цi на вакзале. Вось такi Дзень Волi. Што будзе ў гэтым годзе – невядома.

Я ўпэўнены, што калi-небудзь дзень абвяшчэння незалежнасцi БНР будзе сапраўдным святам для ўсiх беларусаў. Пры ўмове, канешне, што Беларусь не стане губернiяй Расii.

А зараз, на жаль, людзi загнаны у вугал, усяго баяцца, таму i 25 сакавiка для iх – гэта звычайны дзень, а не свята волi і свабоды.

Паводле газэты “Інтэкс-прэс

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.