Партыя БНФ » У Віцебску ідзе збор подпісаў за вяртанне Заходняй Дзвіне гістарычнай назвы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску ідзе збор подпісаў за вяртанне Заходняй Дзвіне гістарычнай назвы

Дададзена 30.03.2019 12:12:39 | 500 праглядаў

У Віцебску ідзе збор подпісаў за вяртанне Заходняй Дзвіне гістарычнай назвы. На мапах і ў некаторых геаграфічных даведнікаў з ХІХ стагоддзя ўжываецца менавіта такая назва – Заходняя Дзвіна. Хаця спрадвеку людзі называюць гэтую раку проста Дзвіной.

ВіцебскЖыхар Віцебска, кіраўік мясцовай арганізацыі БНФ Кастусь Смолікаў запачаткаваў ініцыятыву за вяртанне гістарычнай праўды. Ён напісаў лісты ў выканкамы беларускіх гарадоў і мястэчак, якія стаяць на Дзвіне, але ягоную прапанову там не падтрымалі. Цяпер ён збірае подпісы за перайменаванне віцебскай рэчкі, каб накіраваць іх у Віцебскі аблвыканкам, а галоўнае – у абласны савет дэпутатаў, які мае права вырашаць пытанні мясцовай тапанімікі.

Сітуацыя з назвай ракі выходзіць за межы здаровага сэнсу, лічыць Кастусь Смолікаў:

– Я ўсё жыццё жыву ў Віцебску, каля Дзвіны, і ніводнага разу не чуў, каб нехта казаў “Заходняя Дзвіна” ці “Западная Двина”. Кажуць “пайшлі на Дзвіну, пайшлі на раку”. Толькі геаграфічныя мапы кажуць, што наша віцебская рака завецца Заходняя Дзвіна. Ёсць людзі зацікаўленыя, якія хочуць вярнуць спрадвечны назоў нашай рацэ. І мы збіраем подпісы ў абласавет дэпутатаў з такой ініцыятывай.

Кастусь Смолікаў стварыў у Фэйсбуку старонку “Проста Дзвіна” . Там размяшчаюцца матэрыялы краязнаўчай тэматыкі, якія пацвярджаюць пазіцыю прыхільнікаў вяртання гістарычнай назвы: ва ўспамінах старажылаў, вандроўнікаў, гісторыкаў і мастакоў, якія малявалі тутэйшыя краявіды, гэтая рака сапраўды называецца проста Дзвіна.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.