Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання завялі сельскую гаспадарку ў тупік”Дададзена 31.03.2019 11:13:58 | 614 праглядаў Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў карэспандэнту тэлеканала Белсат бягучую дзяржаўную палітыку ў галіне сельскай гаспадаркі з нагоды гучных выказваньняў Лукашэнкі падчас яго візыту ў Шклоўскі раён.
«Тут мусіць стаяць чалавек і ўвесь час чысціць. А вы мяне пераконваеце, што гэта нармальна. Ты паглядзі на гэтую скаціну: яна ж уся абасраная, і ўжо на поўсці закарэла там усё там». Разнос чыноўнікаў на ферме «Сліжы» імгненна разляцеўся на мемы ды цытаты. Малочна-таварны комплекс адносіцца да прадпрыемства «Амкадор-Шклоў» аграхолдынгу «Купалаўскае». Лукашэнка скрытыкаваў усё, што трапіла на вока, а адзін з карпусоў назваў «Асвенцімам». Але ці ўсё так кепска, як казаў і паказваў прэзідэнт? Паводле плану прэзідэнт мусіў прыйсці сюды, у першы кароўнік, як мы бачым, тут чыста і добраўпарадкавана. А затым скіраваўся ў іншыя карпусы. Крочым у той самы «Асвенцім», дзе на вочы прэзідэнту трапілася схуднелая карова. Чаму не згодныя з крытыкаю адказныя фермы і жыхары блізкае вёскі?
На нарадзе аб кадравых пытаннях 28 сакавіка Лукашэнка тлумачыў свой гнеў:
![]() У суседнюю вёску, дзе размешчаныя фермы Эксперыментальнай базы «Спартак», закупалі кароў з Бельгіі. Якія тэхналогіі там? Спарахнелыя сцены карпусоў, шыбы, забітыя звычайнаю плёнкай.
Прычынаю адсталасці гаспадарак Лукашэнка лічыць безадказнасць і загадвае перавесці іх, цытата, «на ваенны стан». Яшчэ больш дысцыпліны! Яшчэ больш адказнасці! Такія камандна-адміністрацыйныя метады кіравання ўжо завялі гаспадарку ў тупік, лічыць былы старшыня Шклоўскага камунгазу, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў:
Рыгор Кастусёў прыгадвае былога старшыню аграхолдынгу «Купалаўскае» Дзмітрыя Васілеўскага, які не вытрымаў такога ціску зверху і скончыў жыццё самагубствам. Больш за тое, людзі не вытрымліваюць і цяпер: падчас падрыхтоўкі да прыезду кіраўніка краіны ў Стараселле памёр Ігар Кабылянец – адзін з чыноўнікаў Шклоўскага райвыканкаму. Спынілася сэрца.
Губляюць партфелі міністры і кіраўнікі райвыканкамаў, не вытрымліваюць сэрцы ў людзей… Гадамі нязменным застаецца толькі абурэнне афіцыйнага лідара і стан рэчаў у айчыннай сельскай гаспадарцы. Таццяна Уласенка, belsat.eu
|
|
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|