Партыя БНФ » Дзяніс Мандзік пакідае пасаду кіраўніка Моладзі БНФ і сыходзіць у музыку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяніс Мандзік пакідае пасаду кіраўніка Моладзі БНФ і сыходзіць у музыку

Дададзена 01.04.2019 12:02:18 | 722 праглядаў

Дзяніс Мандзік абвесціў што пакідае пасаду кіраўніка Моладзі БНФ. У сябе ў фэйсбуку ён патлумачыў рашэнне тым, што яго нашмат больш за палітыку цяпер цікавіць культурніцкая дзейнасць і ён вырашыў засяродзіцца на музычнай творчасці.

Дзяніс Мандзік падчас збору подпісаў у падтрымку беларрускамоўнай адукацыі - копія«Калі мне даводзілася прымаць на сябе гэты ўдар, у арганізацыі проста не было выбара, сапраўды было вельмі дрэннае становішча, а я знаходзіўся ў арганізацыі два гады і меў пэўны досвед. Але ўжо тады я разумеў, што я не палітык і гэта не маё, — піша Мандзік. — Але ж зараз з’явіўся гурток заангажаваных маладзёнаў, прыпраўленых досведам старых мацёрых актывістаў. І я лічу, што ў іх нашмат болей шанцаў змяніць становішча, чым у мяне было. Да наступнага з’езда будзе створаны Часовы Камітэт, які і будзе кіраваць арганізацыяй».

Дзяніс Мандзік падзякаваў усім, з кім працаваў гэтыя гады, бо атрымаў вялікі досвед і шмат цікавых знаёмстваў. І апублікаваў фота сваіх паплечнікаў.

Асаблівую падзяку ён выказаў Партыі БНФ.

«Ну а цяпер я адпраўляюся ў свет музыкі, спадзяюся дасягнуць там нашмат большых велічынь», — адзначыў Мандзік.

Дзяніс Мандзік родам з Барысава, быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ» у верасні 2018 года. Папярэдняя старшыня, Ганна Смілевіч, узначальвала моладзевае крыло партыі таксама менш за год – паведамляе сайт Наша Ніва.

Як адзначыў у каментары belsat.eu старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Дзяніс Мандзік не сыходзіць ні з Моладзі БНФ, ні з партыі – толькі з пасады.

«Я думаю, што рэзерв у Моладзі БНФ ёсць. Ёсць шмат талковых маладых людзей. Я думаю, што яны паміж сабой разбяруцца, хто будзе ўзначальваць і якім чынам будзе арганізаванае кіраванне», – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Барысаўчанін Дзяніс Мандзік нарадзіўся ў 1998 годзе. Яму 21 год. У восьмым класе ён быў уключаны ў склад БРСМ. А ў 2015 годзе самастойны далучыўся да Моладзі БНФ. Займаў пасады кіраўніка Менскай абласной арганізацыі і намесніка старшыні Моладзі БНФ. Дзяніс Мандзік навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, але быў адлічаны, паводле яго словаў, па палітычных матывах. У верасні 2018 года ён быў абраны старшынёй Моладзі БНФ.

Моладзь БНФ была ўтвораная ў 2005 годзе. Раней яе кіраўнікамі былі Алесь Каліта, Франак Вячорка, Андрусь Крэчка, Юрась Лукашэвіч і Ганна Смілевіч.

Моладзь БНФ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.