Партыя БНФ » Абаронца Курапатаў Валер Рабцаў правёў свой Дзень народзінаў на варце
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абаронца Курапатаў Валер Рабцаў правёў свой Дзень народзінаў на варце

Дададзена 02.04.2019 11:11:02 | 397 праглядаў

Сябра Партыi БНФ Валер Рабцаў прыязджае ў Курапаты тры разы на тыдзень і звычайна застаецца на ўвесь час варты. Першага красавіка яму споўнілася 49 гадоў. У свой Дзень народзінаў спадар Валер таксама выйшаў на вахту.

З аднаго боку, панядзелак – дзень для варты цяжкі, бадай што стаіць найменш абаронцаў. З другога боку – і машын няшмат. У пасляпрацоўны час першага красавіка стаянка каля рэстарана “Поедем, поедим” пустая. Праязджае толькі персанал і таксі.

Валер Рабцаў выходзіць на варту па панядзелках, чацверах і нядзелях. У чацвер ён дзяжурыў з самага пачатку як сябра Партыі БНФ, і калі арганізацыя адмовілася ад працягу ўдзелу ў Курапацкай варце, працягваў выходзіць ужо ад уласнага імя. У нядзелю Валер падтрымлівае Малады фронт, а адказнасць за панядзелак цалкам узяў на сябе.

Каля пятнаццаці абаронцаў зараз рэгулёва з’яўляюцца ў Курапатах. Наведвальнікі ў рэстаран “Поедем, поедим” ездзяць таксама прыкладна адны і тыя ж. “Цяпер няма сэнсу спыняць машыны, – кажа Валер Рабцаў. – Выпадковых людзей амаль не бывае, літаральна адна-дзве машыны на тыдзень. А тыя, што ездзяць рэгулярна, не спыняюцца. Таму спыняць машыны – гэта карміць рэжым нашымі ж грашыма, што ідуць на штрафы. Трэба пераходзіць да юрыдычных метадаў барацьбы. Фіксацыя трох сур’ёзных парушэнняў – і можна любую ўстанову зачыніць”.

Яшчэ не пастаўлена кропка ў справе Валера Рабцава за ўсталяванне крыжоў у Курапатах. Першапачаткова было прысуджана дзве базавыя велічыні штрафу, вырак абскарджаны, справа накіравана на дапрацоўку. Пераразгляд адбыўся ўжо пасля прамовы прэзідэнта, у якой той закрануў і пытанне Курапатаў. Штраф быў павялічаны да трох базавых велічынь. Гэту пастанову Валер Рабцаў абскардзіў, але безвынікова. Новы пераразгляд справы адбудзецца ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Паводле газэты “Новы Час

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.