Партыя БНФ » Адбылося пасяджэнне аргкамітэту сёлетняга Чарнобыльскага Шляху
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адбылося пасяджэнне аргкамітэту сёлетняга Чарнобыльскага Шляху

Дададзена 02.04.2019 3:03:09 | 577 праглядаў

Як паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, 2 красавіка ў Менску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэту сёлетняга Чарнобыльскага шляху.

чарнобыльскі шлях лонгУ аргкамітэт традыцыйнай жалобнай акцыі ўвайшлі Партыя БНФ, партыя «Зялёныя», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», БСДП, ПАГА “Рух за свабоду”, АГП, Рух салідарнасці «Разам», грамадскае аб’яднанне Экадом.

Аргкамітэт прыняў рашэнне аб правядзеніі 26 красавіка традыцыйнай штогадовай акцыі «Чарнобыльскі шлях» з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў, праблемаў развіцця атамнай энэргетыкі і пратэсту супраць Астравецкай АЭС, як пагрозы нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

У наступны панядзелак плануецца падача заяўкі ў Мінгарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі па традыцыйным маршруце: збор удзельнікаў дэманстрацыі ў 17:30 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзыдыўм НАН Беларусі, шэсце да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля», мітынг і ўскладаньне кветак да памятнага знаку.

«Чарнобыльскі шлях» – традыцыйная вулічная акцыя ў фармаце шэсця, якую штогод 26 красавіка праводзіць апазыцыя. Першая акцыя адбылася ў 1988 годзе з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, і з таго часу шэсце адбываецца штогод. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзене мітынгу. Самым масавым быў Чарнобыльскі шлях 1996 году (да 50 тысяч чалавек), які несанкцыянавана прайшоў па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасці). У сутыкненьнях з міліцыяй пацярпелі каля 100 чалавек. Ад 2008 году да тэмы памяці Чарнобыльскай аварыі дадалася тэма небяспекі будаўніцва ў Беларусі атамнай электрастанцыі па праекце расейскай кампаніі “Росатом”.

Агляд рэпартажаў з мінулагодняй акцыі да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.