Партыя БНФ » Заява старшыні БНФ да 70-годзьдзя Паўночна-Атлянтычнай дамовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява старшыні БНФ да 70-годзьдзя Паўночна-Атлянтычнай дамовы

Дададзена 04.04.2019 3:35:02 | 540 праглядаў

“NATO — мірны сьвітанак беларускай будучыні”

Заява Старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з нагоды 70-годзьдзя падпісаньня Паўночнаатлянтычнай дамовы

maxresdefaultАрганізацыя Паўночна-Атлянтычнай Дамовы сёньня адзначае 70-годзьдзе свайго заснаваньня. Гэта была надзвычай важная падзея, бо менавіта ў складзе NATO вольныя народы Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі аб’ядналіся, каб разам у шчырым партнэрстве ды супрацоўніцтве абараняць базавыя каштоўнасьці нашай цывілізацыі — свабоду, дэмакратыю, вольны рынак, нацыянальную годнасьць ды незалежнасьць сваіх дзяржаваў.

70 гадоў NATO выступае надзейным гарантам міра і бясьпекі ў Эўропе. Ад моманту свайго стварэньня і да распаду Савецкага Саюзу NATO была асноўным бастыёнам, які абараняў наш кантынэнт ад агрэсыўных плянаў камуністычнай імпэрыі зла распаўсюдзіць любымі сродкамі свой згубны уплыў на ўсю Эўропу, разбурыць ды зьнішчыць чалавечую годнасьць ды свабоду. Паўстаньне NATO і цьвёрды супраціў камуністычнай экспансіі дазволілі спыніць распаўсюд чалавеканенавіснай ідэалёгіі бальшавізму, а потым прынесьці вызваленьне раней паняволеным народам. Гэта прывяло да краху камуністычнай імпэрыі і стварыла ўмовы для ўвасабленьня палітычнай волі беларусаў да ўтварэньня незалежнай сувэрэннай дзяржавы.

20 гадоў таму нашыя заходнія ды паўночныя суседзі — Польшча, Літва і Латвія далучыліся да НАТА, што дазволіла ім гарантаваць бясьпеку сваіх грамадзянаў на многія дзесяцігодзьдзі наперад, спакойна, без увагі на крамлёўскія пагрозы і шантаж праводзіць дэкамунізацыю, жыцьцёва важныя эканамічныя, палітычныя ды вайсковыя рэформы, прыцягнуць буйныя інвэстыцыі з Захаду, далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу, вольна жыць і імкнуцца да шчасьця.

Роля і значэньне NATO як асноўнага гаранта бясьпекі ізноў гранічна ўзраслі пасьля рэваншу ў Маскве агрэсыўнай імпэрскай ідэалёгіі, вайсковых нападаў Расеі на Грузыю ды Украіну, акупацыі ды анэксыі Крыму. Таксама надзвычайную небясьпеку для краінаў Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі ўяўляюць сёньня крамлёўская дэзынфармацыя, хлусьлівая прапаганда, фэйкавыя навіны, хакерскія атакі.

Рэспубліка Беларусь у поўнай меры сутыкаецца сёньня з пагрозамі з боку Крамля. Заявы і дзеяньні расейскага кіраўніцтва і расейскага амбасадара ў Беларусі выразна сьведчаць, што нашая краіна знаходзіцца ў фокусе імпэрскіх інтарэсаў Масквы. Партыя БНФ цьвёрда перакананая — дзеля таго, каб надзейна абараніць дзяржаўную незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, каб забясьпечыць годнае жыцьцё і свабоду беларусаў, нашая краіна павінна неадкладна выйсьці з АДКБ, Саюзнай дзяржавы з Расеяй і Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Рэспубліка Беларусь павінна пашыраць і разьвіваць сваё сваё супрацоўніцтва з NATO, а ў пэрспэктыве — далучыцца да Арганізацыі, каб у бясьпецы, міры і партнэрстве з вольнымі народамі Эўропы ды Амэрыкі годна будаваць сваю будучыню.

4 красавіка 2019 году

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.