Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: “У Курапатах улады чыняць амаральнае дзікунства”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: “У Курапатах улады чыняць амаральнае дзікунства”

Дададзена 04.04.2019 4:10:46 | 461 праглядаў

Партыя БНФ рашуча асуджае ўсё тое, што сёньня ўлада робіць у Курапатах — ніяк інакш, як дзяржаўным вандалізмам, назваць гэта немагчыма, паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Калі ўлады пад аховай міліцыі руйнуюць крыжы, гэта паўтарае самыя змрочныя часы бальшавіцкага тэрору на беларускай зямлі, — кажа палітык. — Мы перакананыя: кожны з тых, хто аддаваў такі загад і апраўдвае гэтыя дзеяньні, бяруць на сябе занадта вялікую адказнасьць і адкажуць за свае злачынствы — перад ахвярамі, народам і Богам».

Партыя БНФ патрабуе, каб улады спынілі зьдзек з Курапатаў. Шырма законнасьці, якую яны спрабуюць зрабіць, не атрымліваецца.

«Улада ня здольная абараніць нават свой помнік, які нядаўна паставіла, ня можа знайсьці вандалаў. Яна здольная толькі паўтараць вандалізм і нішчыць крыжы. Патрабуем, каб улада спыніла сваю дзейнасьць у Курапатах і не замінала народу ахоўваць свой мэмарыял» – сказаў Аляксей Янукевіч.

«Тое, што сёньня ўлады твораць ў Курапатах, ня мае і ня можа мець ніякага апраўданьня. Гэта мярзотнае, цалкам амаральнае дзікунства.
Руйнаваць крыжы, пад якімі ляжаць многія тысячы нявінных ахвяраў, на тым самым месцы, дзе яны памерлі пакутніцкай сьмерцю, прычым рабіць гэта сьвядома і дэманстратыўна – гэта поўнае адмаўленьне агульначалавечай маралі, хрысьціянскай веры, нацыянальных трацыдыяў. То бок адмаўленьне ўсяго, што робіць чалавека чалавекам» – напісаў палітык у сабе ў фэйсбуку.

Беларускі ПЭН-цэнтар: «Ёсьць законы сумленьня, чалавечнасьці, гісторыі»

 

Тацяна Нядбай

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай лічыць, што «спэцапэрацыяй» у Курапатах улады абвясьцілі вайну з памяцьцю.

«Курапаты — гэта нацыянальная памяць і народны мэмарыял, — заявіла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай. — Тое, што там адбываецца сёньня, — гэта вайна з гісторыяй і памяцьцю, вайна з уласным народам. Залепленыя нумары ў машын кажуць толькі пра тое, што замоўцы і выканаўцы выдатна разумеюць: нават калі яны выконваюць загады і ў гэтым сэнсе дзейнічаюць нібыта ў межах закону, ёсьць законы сумленьня, чалавечнасьці, гісторыі. Іначай навошта хавацца і дзейнічаць без папярэджаньня, спотайку, хаваючыся?»

Паводле Тацяны Нядбай, усё гэта нагадвае знос цэркваў у нядаўняй савецкай гісторыі. Шкада, што нічому ня вучымся, падсумоўвае яна.

Юры Зісер: «Абразілі памяць ахвяраў сталінізму, вернікаў, абаронцаў Курапатаў»

Юры Зісер

Заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер дапускае, што чыноўнікі «занадта шустра» пасьпяшаліся выканаць волю прэзыдэнта.

«Улада, як заўсёды, нічога не тлумачыць, але прычына зразумелая: дагаджаюць нядаўна выказанаму меркаваньню прэзыдэнта. Лічаць, што і старых крыжоў было больш чым дастаткова, аднак новыя таксама нікому не перашкаджалі. Нават вядомаму рэстарану».

Зносам крыжоў, на перакананьне бізнэсоўца, улады абразілі і памяць ахвяраў сталінізму, і вернікаў, і абаронцаў Курапатаў.

56178719_10217358186120496_2047865403442462720_n

 

56205061_2375522025813649_7230950155782979584_o

Курапаты2019

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.