Партыя БНФ » Грамадзянская супольнасць – супраць зносу крыжоў у Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Грамадзянская супольнасць – супраць зносу крыжоў у Курапатах

Дададзена 05.04.2019 7:04:26 | 237 праглядаў

Грамадзянская супольнасць Беларусі ў асобе нацыянальнай плятформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнэрства, у якую ў якасьці паўнапраўнага чальца ўваходзіць і грамадзкае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”, выступіла супраць знішчэння крыжоў у Курапатах ля месца смерці тысяч людзей, закатаваных бальшавікамі.

56205061_2375522025813649_7230950155782979584_oЗаява Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства

Заява накіравана лідэрамі  нацыянальнай платформы ў МЗС Беларусі і Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі.

4 красавіка ў месцы памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах супрацоўнікі Бараўлянскага спецлязгасу пачалі дэмантаж крыжоў, усталяваных прадстаўнікамі грамадскасці.

Месца падзеяў было ачэплена міліцыяй. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў актыўна перашкаджалі прадстаўнікам сродкаў СМІ асвятляць падзеі, прадстаўнікам грамадскасці і актыўным грамадзянам пагражалі затрыманнем, хапалі за рукі і выбівалі з рук камеры ў фотакарэспандэнтаў.

Таксама службовыя асобы Мінскай вобласці адмовіліся прадаставіць інфармацыю аб працах, якія праводзяцца ў Курапатах.

Каардынацыйны камітэт і сябры Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства выказваюць рашучы пратэст супраць знішчэння гістарычнай памяці, народнага мемарыяла, усталяванага самімі грамадзянамі ў памяць тысячам ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Мы расцэньваем акт знішчэння крыжоў, без тлумачэння, абмеркавання з грамадскасцю, як вандалізм і гвалт з боку дзяржаўнай ўлады над гістарычнай памяццю Беларусі і над яе народным шанаваннем.

Акрамя духоўнага, грамадзянскага і культурнага знішчэння, чым з’яўляецца гэтае дзеянне ўлады, мае месца парушэнне заканадаўства. Закон аб СМІ Рэспублікі Беларусь гарантуе прадстаўнікам медыя права прысутнічаць у месцах грамадска важных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю (арт. 34).

Таксама сябры Беларускай нацыянальнай платформы як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, звяртаюць ўвагу на тое, што паводле Канстытуцыі, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя (арт. 34).

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства заклікае спыніць знішчэнне народнага мемарыялу і прадставіць грамадскасці дакладную і своечасовую інфармацыю пра працы ў Курапатах.

Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства аб’ядноўвае больш за 80 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.