Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў – пра абвастрэнне вакол Курапатаў: “Нашчадкі забойцаў хочуць сёньня паказаць сваю ўладу”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў – пра абвастрэнне вакол Курапатаў: “Нашчадкі забойцаў хочуць сёньня паказаць сваю ўладу”

Дададзена 06.04.2019 12:04:53 | 263 праглядаў

Напярэдадні заўтрашняга Сойма Партыі БНФ старшыня партыі Рыгор Кастусёў даў сваю ацэнку злачынным дзеяньням уладаў вакол Курапатаў.

Белапан - Рыгор Кастусёў 3«Я б назваў гэта не навядзеньнем парадку на тэрыторыі, а злачынствам, якое можа прывесьці да развіцьця падзеяў, падобных на 37-ы год, – адзначыў лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары інфармацыйна агенцыі Белапан. – Бальшавікі таксама пачыналі са зносу крыжоў, падрыву цэркваў. І ў 37-м гэта вылілася ў забойствы не толькі сьвятароў, але і грамадзянскіх дзеячаў, нявінных людзей. Такіх Курапатаў па ўсёй Беларусі і прасторы былога Савецкага Саюза тысячы. І нашчадкі тых забойцаў хочуць сёньня паказаць сваю ўладу, і гэта пачынаецца з крыжоў у Курапатах. Таму мы сёння тут, каб не дапусціць вяртання 37-га года» – сказаў Рыгор Кастусёў.

«Мы збіраемся ў першую чаргу звяртацца да саміх беларусаў, таму што яны не ведаюць, што адбываецца, і хочам растлумачыць, да чаго гэта ўсё можа прывесці», – дадаў лідэр Партыі БНФ.

Цалкам матэрыял чытайце на сайце “Беларускія навіны

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.