Партыя БНФ » У сядзібе БНФ прайшоў сход нацыянальна-незалежніцкіх актывістаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ прайшоў сход нацыянальна-незалежніцкіх актывістаў

Дададзена 06.04.2019 2:37:43 | 342 праглядаў

НФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
аб Сходзе актывістаў грамадскай дзейнасці
нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі 30 сакавіка 2019 года

56157977_2679982472073125_5429236092647768064_oУ сядзібе БНФ „Адраджэнне“, Мінск, вул.Чарнышэўскага,3, ў суботу 30 сакавіка 2019 года адбыўся Сход актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі.

Да ўдзелу ў Сходзе зарэгістраваліся 24 чалавека: Аляксей Марачкін, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, Мечыслаў Бурак, Таццяна Процька, Алена Гушча, Леанід Акаловіч, Віктар Кавалькоў, Аляксей Янукевіч, Дмітрый Козыр, Ігар Кузняцоў, Сяргей Ваганаў, Леанід Лыч, Вацлаў Арэшка, Мікола Купава, Мікола Савіцкі, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Раманоўскі, Аляксей Туровіч, Зьміцер Касьпяровіч, Аляксей Пракудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Іван Яковін, Наталля Дземянцей.

Грамадскі дзеяч беларускага Адраджэння мастак А.Марачкін аб’явіў сход адкрытым, прагучала малітва за Беларусь, хвілінай маўчання удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага рэжыму. Мастак А.Марачкін абвясціў Маніфест „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР“ ад 25 лютага 2019 года. Гісторык, к.ф.н. Т.Процька зрабіла даклад „Камунізм у сённяшняй Беларусі“. Прапанаваную ініцыятыўнай групай Заяву „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб правядзенні ўсясветнага Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу“ давёў сходу Намеснік старшыні БНФ „Адраджэньне“ А.Стральцоў-Карвацкі.

Сход падтрымаў ініцыятыву мастака А.Марачкіна аб неабходнасці правядзення антыкамуністычнага трыбуналу. Сход пагадзіўся прыняць за аснову прапанаваную ініцыятыўнай групай Заяву. Сход стварыў Рабочую камісію па дапрацоўцы Заявы з улікам заўваг удзельнікаў і захаваннем тэрміналогіі Маніфеста. Сход даручыў Рабочай камісіі вызначыць тэрмін наступнага пасяджэння Сходу. Склад Рабочай камісіі: А.Марачкін, Р.Кастусёў, А.Стральцоў-Карвацкі, І.Кузняцоў, А.Туровіч.

Па заканчэнні пасяджэння адбылася прэзентацыя карцін мастака А.Марачкіна: „Час д’ябла“ і „Зона ZERO“. Прысутныя ўдзельнікі сходу павіншавалі мастака А.Марачкіна з Днём Нараджэння — 79 гадоў!

Дзякуй, дарагія сябры, за ўдзел у Сходзе!
Жыве Беларусь!

Старшыня ініцыятыўнай групы А.Марачкін
Сакратар М.Бурак
Мінск, 02.04.2019 г.

One Response to У сядзібе БНФ прайшоў сход нацыянальна-незалежніцкіх актывістаў

  1. Пятро Касьнерык says:

    Гісторык, к.ф.н. Т.Процька зрабіла даклад „Камунізм у сённяшняй Беларусі“. ==што ТУТ дакдаць глядзі ў ВАКНО– “Коммунизм – это есть Советская власть плюс ЭЛектрификация все страны. ИНАЧЕ страна останется МЕЛКОкрестьянской, и надо, чтобы мы это ясно осознали. Мы более слабы, чем капитализм, не только в мировом масштабе, но и внутри страны. Всем это известно. Мы это осознали и ДОВЕДЁМ ДЕЛО до того, чтобы хозяйственная база из МЕЛКОкрестьянской перешла в КРУПНОпромышленную. Только тогда мы ПОБЕДИМ ОКОНЧАТЕЛЬНО». (В.И.Л.Выступление на VIII всероссийском съезде советов. 22 декабря 1920 г)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.