Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра тое, хто будзе кіраваць маладзёвым крылом партыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра тое, хто будзе кіраваць маладзёвым крылом партыі

Дададзена 08.04.2019 12:18:26 | 465 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў, чаму моладзевае крыло партыі часова засталося без кіраўніка.

Моладзь БНФЗа апошнія два гады ў “Моладзі БНФ” ужо змяніліся тры кіраўнікі. У снежні 2017 году на месца Юрася Лукашэвіча прыйшла 18-гадовая Ганна Смілевіч. Праз год на гэтай пасадзе яе змяніў Дзяніс Мандзік з Барысава, а зараз і ён адмовіўся ад крэсла кіраўніка Моладзі БНФ.

“Зразумеў, што я не палітык і гэта не маё, – патлумачыў сваё рашэнне Дзяніс Мандзік. – Мяне нашмат болей цікавіць беларуская культура і музыка”.

Рыгор Кастусёў: Сёння перад маладымі людзьмі адкрываецца шмат шляхоў, таму яны, безумоўна, за ўсім не паспяваюць. І на палітыку альбо актыўнае грамадскае жыццё не заўсёды хапае часу. У гэтым нічога страшнага няма, моладзь можна зразумець. Да таго ж, трэба ўспомніць, што ў Беларусі знаходзіцца ў палітыцы досыць небяспечна, бо нашых моладзевых лідараў не аднойчы выключалі з ВНУ быццам бы за непаспяховасць, а на самай справе за актыўнасць. Такіх улада не любіць і ўсяляк прэсуе. Безумоўна, не ўсе вытрымліваюць такі ціск, і тут людзей таксама можна зразумець.

РР: Хто зараз узначаліць “Моладзь БНФ”?

Рыгор Кастусёў: Да наступнага з’езда будзе створаны часовы камітэт, у які будзе ўваходзіць 18 найбольш зацікаўленых актывістаў. Яны пакуль і будуць кіраваць моладзевай арганізацыяй. А ўжо на з’ездзе вызначацца і з лідарам.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.