Партыя БНФ » БНФ заклікае адхіліць закон, які можа стаць новым сродкам рэпрэсіяў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ заклікае адхіліць закон, які можа стаць новым сродкам рэпрэсіяў

Дададзена 06.04.2019 3:48:04 | 773 праглядаў

Па выніках удзелу Партыі БНФ у абмеркаваньні праекта закона “Аб зьмяненьні законаў Рэспублікі Беларусь па пытаньні ўзмацненьня барацьбы з прапагандай нацызма і экстрэмізма” Сойм Партыі БНФ 6 красавіка заклікаў парлямэнт адхіліць дадзены законапраект.

Рэзалюцыя Сойму 6 красавіка 2019 году                                                                           

Па запрашэньні Палаты прадстаўнікоў Партыя БНФ у асобе намесьніка старшыні Аляксея Янукевіча ўзяла ўдзел у абмеркаваньні праекта закона “Аб зьмяненьні законаў Рэспублікі Беларусь па пытаньні ўзмацненьня барацьбы з прапагандай нацызма і экстрэмізма”, які быў прыняты ў першым чытаньні ў сьнежні 2018 года і рыхтуецца цяпер да другога чытаньня.

У межах пасяджэньня рабочай групы па законапраекце Партыяй БНФ былі прадстаўленыя разгорнутыя пісьмовыя заўвагі і прапановы. Сярод іншага, Партыя БНФ падтрымала захадаў па барацьбе з рэабілітацыяй нацызму, прапанаваўшы далучыць да гэтага і барацьбу з рэабілітацыяй іншай чалавеканенавіснай ідэалогіі – ідэалогіі бальшавізму.

законРазам з тым Партыя БНФ выказвае перасьцярогу ў дачыненьні да агульнай скіраванасьці законапраекта на распаўсюджваньне абгрунтаваных і законных захадаў па барацьбе з ідэалогіяй НСДАП на іншыя аб’екты. Законапраект павялічыць пагрозу злоўжываньня паняцьцем “экстрэмізм” і выкарыстаньня яго наўмысна ў якасьці падставы для празмернага абмежаваньня свабоды слова і для барацьбы з палітычнымі апанентамі уладаў. Нажаль, менавіта гэткае злоўжыаньне абвінавачаньнямі ў экстрэмізме зрабілася пашыранай практыкай, калі абвінавачаньні ў экстрэмізме цынічна і яўна зламысна высоўваліся на адрас кнігі Зянона Пазьняка “Добрая фатаграфія”. Паказальна, што ў рэспубліканскім пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў першае месца недарэчна займаюць фільм “Урок беларускай мовы” і канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю ў Польшчы ў сакавіку 2006 года.

Партыя БНФ сама неаднаразова быў мішэньню для падобнага рода атак. Напрыклад, заява студзеньскага Сойму БНФ з заклікам пашыраць беларускую мову была інтэрпрэтаваная маргінальнымі прарасейскімі дзеячамі як экстрэмісцкая: менавіта на падставе быццам бы “экстрэмісцкага характару” такога закліку шэсьць мікраскапічных арганізацыяў зьвярнуліся да генпракуратуры з патрабаваньнем ініцыяваць судовую забарону БНФ.

Партыя БНФ выказвае сур’ёзную занепакоенасьць тым, што дзяржаўныя праваахоўныя  органы, на якіх палягае адказнасьць барацьбы са злачынствамі, не выконваюць сваіх абавязкаў барацьбы з рэальным гвалтоўным экстрэмізмам і злачынствамі нянавісьці (праявы якіх, напрыклад, мы бачым у нядаўніх абуральных актах вандалізму ў Курапатах).  Цяпер у беларускім заканадаўстве маецца вялікі арсенал мераў па прадухіленні злачынстваў, у тым ліку – звязаных з распальваньнем нянавісьці і прапагандай нацызму. Увядзеньне дадатковых захадаў будзе перашкаджаць рэальнай барацьбе са злачынствамі на глебе расавай і рэлігійнай нецярпімасьці, патэнцыйна адцягваючы праваахоўны рэсурс на дзеі, што не ўяўляюць істотнай грамадзкай небясьпекі.

Такім чынам, у цяперашнім выглядзе прыняцьцё закнапраекта з’яўляецца немэтазгодным, яно не служыць інтарэсам грамадзтва па прадухіленьні гвалтоўнага радыкалізму, пагражае парушэньнем правоў і законных інтарэсаў грамадзян, можа зрабіцца новым сродкам дзеля палітычных рэпрэсіяў і перасьледу СМІ і журналістаў.

З улікам выкладзенага, Партыя БНФ заклікае адхіліць дадзены законапраект.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.