Партыя БНФ » Заява Сойму Партыі БНФ: “Не чапайце Курапаты!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Сойму Партыі БНФ: “Не чапайце Курапаты!”

Дададзена 07.04.2019 12:09:41 | 552 праглядаў

Не чапайце Курапаты!

Заява Сойму Партыі БНФ 6 красавіка 2019 году

Грамадзкасьць Беларусі з гневам і абурэньнем сустрэла навіну пра знос крыжоў у месцы масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў у Курапатах і вакол створанага намаганьнямі патрыётаў Народнага мэмарыялу.

курапаты - каштоўнасьцьЗьнішчэньне крыжоў, якія былі пастаўленыя людзьмі ў памяць пра закатаваных ахвяраў камуністычнага рэжыму, несумяшчальнае з нормамі хрысьціянскай маралі. Зьдзек з памяці ахвяраў генацыду, цынічы і бессаромны вандалізм выканаўцаў і надзеленых уладай аўтараў злачыннага загаду —  палягае па-за межамі агульначалавечых уяўленьняў пра тое, што ёсьць дабро і што ёсьць зло.

Партыя БНФ рашуча асуджае акт дзяржаўнага вандалізму з Курапатах. Мэмарыялізацыя Курапатаў ужо зьдзейсьненая грамадзтвам — і пры плянаваньні наступных захадаў дзяржава абавязаная зыходзіць з гэтага факту. У адваротным выпадку дзяржаўная мэмарыялізацыя ператворыцца ў новае злачынства.

Непераканаўчыя тлумачэньні дзяржслужбоўцаў адносна прычынаў іх блюзьнэрскіх дзеяньняў па зьнішчэньні крыжоў, недарэчная агароджа вакол сьвятыні, а таксама сумны досьвед ранейшых дзеяньняў уладаў вакол Курапатаў (у тым ліку нядаўняе санкцыянаваньне размяшчэньня каля мэмарыялу недарэчнай рэстарацыі) прымушаюць падазраваць, што цяперашняя актыўнасьць можа быць пачаткам яшчэ большага злачынства і замахам на зьнішчэньне ўсяго Народнага Мэмарыялу.

Партыя БНФ перасьцерагае ўлады ад дзеяньняў па руйнаваньні Народнага мэмарыялу, якія могуць нанесьці непапраўную шкоду Беларусі, і патрабуе ад уладаў:

-        Спыніць зьнішчэньне крыжоў і іншых элемэнтаў Народнага мэмарыялу ў Курапатах, вярнуць ужо вывезеныя крыжы на ранейшае месца і ўсталяваць іх нанова.

-        Прыпыніць усе дзеяньні па дзяржаўнай мэмарыялізацыі ў месцы гісторыка-культурнай каштоўнасьці, а надалей усе працы па дзяржаўнай мэмарыялізацыі ў Курапатах рабіць толькі пасьля папярэдняга абмеркаваньня і ўхваленьня прызнаных грамадзкіх структураў, якія дзесяцігодзьдзямі апякуюцца аховай сьвятыні.

-        Правесьці інвентарызацыю ўсіх крыжоў і іншых элементаў Народнага мэмарыялу для ўключэньня іх у склад гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

-        Распрацаваць прынцыпы і канцэпцыю дзяржаўнай мэмарыялізацыі Курапатаў у супрацы з кампетэнтнымі грамадзкімі структурамі, у тым ліку ў першую чаргу з грамадзкай дырэкцыяй Народнага мэмарыялу Курапаты, ініцыятывай “Экспэрты ў абарону Курапатаў”, Таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ды іншымі кампетэнтнымі і прызнанымі арганізацыямі.

-        Спыніць дзейнасьць забаўляльнай установы каля Курапатаў.

-        Спыніць перасьлед актывістаў і валянтэраў, якія абараняюць Курапаты ад вандалаў, расследаваць ўсе выпадкі зьнішчэньня ці пашкоджаньня знакаў памяці, у тым ліку апошнія злачынсты, зьвязаныя з апаганьваньнем знака памяці ад амерыканскага народу і ўсталяванага ў мінулым годзе дзяржаўнага знаку.

-        Абнародаваць і ўвекавечыць імёны ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў, назваць імёны выканаўцаў рэпрэсіяў і стварыць умовы для высьвятленьня ўсіх абставінаў трагедыі ў Курапатах для ўсіх дасьледчыкаў.

Партыя БНФ заклікае грамадзянскую супольнасьць не спыняць ціску на ўлады дзеля прадухіленьня новых злачынстваў на месцы бальшавіцкіх рэпрэсіяў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.