Партыя БНФ » Пададзеная заяўка на правядзеньне ў Менску Чарнобыльскага шляху
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеная заяўка на правядзеньне ў Менску Чарнобыльскага шляху

Дададзена 09.04.2019 8:06:24 | 573 праглядаў

Арганізацыйны камітэт Чарнобыльскага шляху 8 красавіка падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне традыцыйнай дэманстрацыі ў 33-я ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Чарнобыльскі шлях 2Ад Партыі БНФ заяўку падпісаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч. Таксама пад заяўкай стаяць подпісы сябраў аргкамітэтаў па стварэньне партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” і руху салідарнасьці “Разам”. У аргкамітэт па правядзенні сёлетняй акцыі ўвайшлі чальцы партыі «Зялёныя», Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам» і экалягічнай арганізацыі «Экадом».

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, акцыю зьбіраюцца правесьці ў звычайны час звыклым маршрутам. Але згадаюць там ня толькі аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пытаньні будаўніцтва БелАЭС: чакаецца, што людзі выкажуць сваю пазыцыю яшчэ і на тэму Курапатаў: «Калі казаць пра тэму незалежнасьці Беларусі, якая цяпер становіцца актуальнай, то як раз атамная станцыя можа быць пагрозай энергетычнай незалежнасці краіны, – растлумачыў ён. – Таксама ў сувязі з нядаўнімі падзеямі мы хочам, каб людзі выказалі сваю пазіцыю яшчэ і па тэме Курапатаў. У Беларусі дзве вялікія беды – Чарнобыль і праблема Курапатаў. У маральным плане яны звязаны паміж сабой».

У выпадку, калі акцыю не дазволяць, арганізатары абяцаюць «карміць галубоў» на Кастрычніцкай плошчы — пад выглядам «кармленьня галубоў» праходзяць акцыі пратэсту ў Берасьці і Сьветлагорску.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 6 красавіка 1986 году.

Ад чарнобыльскай катастрофы так ці іначай пацярпеў ці ня кожны беларус — каля 60% радыяактыўных ападкаў аселі на тэрыторыі Беларусі, забруджана ў прыкметнай ступені каля 70% тэрыторыі краіны, на моцна забруджаных тэрыторыях жыве каля 12% насельніцтва.

«Чарнобыльскі шлях» – традыцыйная вулічная акцыя ў фармаце шэсця, якую штогод 26 красавіка праводзіць апазыцыя. Першая акцыя адбылася ў 1988 годзе з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, і з таго часу шэсце адбываецца штогод. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзене мітынгу. Самым масавым быў Чарнобыльскі шлях 1996 году (да 50 тысяч чалавек), які несанкцыянавана прайшоў па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасьці). У сутыкненьнях зь міліцыяй пацярпела каля 100 чалавек.  Ад 2008 году да тэмы памяці Чарнобыльскай аварыі дадалася тэма небяспекі будаўніцва ў Беларусі атамнай электрастанцыі па праекце расейскай кампаніі “Росатом”.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.