Партыя БНФ » Чым займаецца былы лідэр Моладзі БНФ пасьля сыходу з пасады старшыні арганізацыі?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чым займаецца былы лідэр Моладзі БНФ пасьля сыходу з пасады старшыні арганізацыі?

Дададзена 10.04.2019 6:11:14 | 243 праглядаў

Былы кіраўнік Моладзі БНФ – моладзевага крыла Партыі БНФ – Дзяніс Мандзік распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чым займаецца цяпер, пасьля дабраахвотнай адстаўкі.

Дзяніс МандзікНагадаем, што Дзяніс Мандзік быў абраны кіраўніком Моладзі БНФ у мінулым годзе, але днямі ён заявіў, што пакідае гэткую пасаду.

Дзяніс Мандзік: Як ужо казаў, я захапіўся музыкай. І з кожным днём усё больш упэўніваўся, што музыка мне бліжэй і цікавей, чым палітыка. Я – сольны выканаўца, раблю хіп-хоп па-беларуску. Музыка займае таксама шмат часу, таму і вырашыў, што за двума зайцамі бегаць не варта. І ў партыі, і ў маладзёжнай арганізацыі нармальна паставіліся да майго рашэння, і як мінімум папрокаў у свой адрас я не чуў.

Рыдыё Рацыя: Пасля абрання старшынёй у вас былі такія грандыёзныя планы па рэфармаванні арганізацыі…

Дзяніс Мандзік: А за паўгода мы шмат зрабілі. Галоўнае, што пасля мяне засталася зацікаўленая ў далейшай працы моладзь. Зараз ёсць і актыў, і ідэі. Я лічу самае важнае, калі ёсць каму перадаць сваю справу.

Радыё Рацыя: Падчас вашага кіравання не абышлося і без скандалаў унутры арганізацыі, што было агучана ў некаторых СМІ. Гэта не паўплывала на ваша рашэнне?

Дзяніс Мандзік: Па-першае, у СМІ недакладна была пададзена інфармацыя, але гэта ніякім чынам не звязана з маім сённяшнім рашэннем. Паўтаруся: хачу займацца любімай справай.

Радыё Рацыя: Хто зараз будзе выконваць абавязкі старшыні? Дзяніс Мандзік: Да наступнага з’езда будзе створаны часовы камітэт, у які будзе ўваходзіць 11 найбольш зацікаўленых актывістаў. Яны пакуль і будуць кіраваць арганізацыяй.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.