Партыя БНФ » Сайт “Наша Ніва” апублікаваў рэцэнзію на палітычны рэп ад былога лідэра Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сайт “Наша Ніва” апублікаваў рэцэнзію на палітычны рэп ад былога лідэра Моладзі БНФ

Дададзена 12.04.2019 12:50:31 | 387 праглядаў

Сайт Наша Ніва (спадкаемца газэты “Наша Ніва”, якая зачынілася з прычыны эканамічных цяжкасьцяў у мінулым годзе) апублікаваў разгорнутую рэцэнзію на рэп ад Дзяніса Мандзіка, які днямі сыйшоў з пазыцыі старшыні Моладзі БНФ.

 

Напрыканцы сакавіка 2019 года старшыня Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік пакінуў сваю пасаду з нечаканай матывацыяй — замест палітычнага Алімпу ён вырашыў паспрабаваць узысці на музыкальны.

«Я адпраўляюся ў свет музыкі, спадзяюся дасягнуць там нашмат большых велічынь», — сказаў ён.

«Наша Ніва» пацікавілася творчасцю Дзяніса. Для рэалізацыі ў музыцы ён абраў стыль рэпа, чытае пад творчым імём, сугучным з прозвішчам: Mandzik. Трэкаў пакуль не вельмі шмат, артыст рыхтуе альбом.

Дзяніс Мандзік у новым вобразе, фота з сацсетак

А пра што спявае ў сінглах?

Трэба сказаць, што Mandzik здзіўляе багаццем вобразаў і чымсьці нагадвае ранняга Ягора Летава:

«Мы аштрафаваны за нашэнне відэльца», «падушку нельга здаць у ламбард».

Зрэшты, у гэтым прома-відэа артыст так і кажа пра сябе: «Я панк ад свету рэпа».

І хаця Дзяніс сышоў з актыўнай палітыкі, сысці ад яе і ў творчасці не атрымалася. А мо і не хацелася? Бо відавочна, што рэпер часам чэрпае натхненне з успамінаў аб нядаўніх часах:

«Мой братан кэдэбэшнік, а я махаю з аўтазака, нашы дзеці — жаўнеры загінулых батальёнаў, а браты ляглі за гонар гэтых шэрых раёнаў. Пачуцця гумару няма, бо нам нельга ўсміхацца і на плошчы нельга больш за трох за раз збірацца», — чытае ён.

Пратэстнае рэха, трэба сказаць, гучыць у многіх трэках:

«Мяне выпусцілі пад заклад. Анафемскі суд, раённы суд… словы свае не бярэ назад»,

«Квіточак да Акрэсціна — мяне чакаюць сябры»,

«Тут вадамёты паліваюць нас усіх на плошчы».

Дзяніс працуе таксама над сваім іміджам.

А трэк «Актывіст», напрыклад, выглядае аўтабіяграфічным. Хаця рыфма месцамі і не самая вытанчаная, але грубасць стылю паглыбляе ў перажыванні хлопца: Дзяніс апісвае выклікі, з якімі яму даводзіцца сутыкацца ў Мінску, і шляхі іх вырашэння.

«Я стаміўся, на гадзінніку амаль дванаццаць,

П’ю піва на вакзале, пачынаю залупацца,

Ідуць два мусара — абавязкова да***бацца,

Застаецца дзьве хвіліны, каб паспець з’я***цца».

 

Але месца для лірыкі сярод палітычнага ганста-рэпа таксама ёсць, не без яе.

«Хадзем са мной на дах, там зорак чароўны пах».

«Давай патанчым дыска пад вялікім жоўтым дыскам, уяві: я да цябе бягу».

Слухайце самі, пішыце водгукі на старонцы рэпера ў сацыяльных сетках, або ў каментах на «Нашай Ніве».

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.