Партыя БНФ » На Лідчыне ўсталявалі крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне ўсталявалі крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

Дададзена 14.04.2019 8:27:01 | 453 праглядаў

Гарадзенскія актывісты БНФ ды іншых патрыятычных аб’яднаньняў паставілі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

Крыж у вышыню складае 5,5 мэтраў, паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай партыйнай арганізацыі Вадзім Саранчукоў.

E92A18A3-6697-4E7B-9B01-01BE720F2A50_w650_r0_s

2B4BE371-3359-495B-B5C6-C36C47E00FB0_w650_r0_s

1AAC56FD-EECB-44B6-AA0E-B0FEF24A9A2A_w650_r0_s

1CFE4BCE-79AE-4980-8A9E-6ED247B696C2_w650_r0_s

«У гэты ўікэнд у Горадні шмат цудоўных імпрэзаў: і фрымаркеты, і прэзэнтацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаваньне заканадаўства аб партыях. Ці думалі пра такую магчымасьць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым кургане на Лідчыне? Думаю, што не», — адзначыў у сваім допісе на Фэйсбуку Саранчукоў.

​Ён кажа, што калі ставілі крыж, проста фізычна адчувалася ўдзячнасьць паўстанцаў за тое, што не забылі іхную ахвяру.

«Так, мы памятаем! І Касьцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і Курапаты. І гэтая памяць — сіла і гонар майго краю!», — напісаў Вадзім Саранчукоў.

Расказвае адзін з удзельнікаў ушанавання, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

- Гісторыкі, краязнаўцы шукаюць памятныя мясціны, звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага ў паперах, у архівах. Калі папяровая праца зроблена, тады другі этап – актывісты, тыя беларусы, якія лічаць за гонар захоўваць памяць пра герояў, якія загінулі за незалежнасць нашай краіны, бяруць рыдлёўкі і ўсталёўваюць памятныя крыжы на тых месцах – сказаў Вітольд Ашурак у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Арганізатары ўстаноўкі новага крыжа на месцы пахавання паўстанцаў адзначаюць і той факт, што гэты чын вельмі важны і актуальны акурат у той час, калі ў іншай кропцы Беларусі, у Курапатах, у час Вялікага посту руйнуюцца памятныя крыжы на месцы пахавання тысяч людзей.

IMG_20190414_114337

IMG_20190414_115801

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.