Дакладчык ААН атрымаў інфармацыю пра забарону акцыяў да Дня ВоліДададзена 15.04.2019 8:16:08 | 850 праглядаў Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” накіравала спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі спадарыні Анаіс Марын інфармацыю пра ўмовы правядзення ў Беларусі мірных сходаў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Асаблівую трывогу выклікае той факт, што ў якасці абгрунтавання рашэнняў і падставы для забароны акцыяў органы выканаўчай улады прыводзілі распаўсюд інфармацыі ў СМІ і інтэрнэце пра месца і час, на якія падаваліся заяўкі. “У гэтым годзе беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці было пададзена ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт тры заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў (мітынгаў і дэманстрацыяў) з нагоды Дня Волі, якія меркавалася правесці 24 і 25 сакавіка 2019 года. Усе тры заяўкі былі адхіленыя ўладамі і правядзенне масавых мерапрыемстваў у гэтыя дні было забароненае. Адхіленне адразу ўсіх заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў з’яўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам і, з нашага пункту гледжання, з’яўляецца празмерным і неабгрунтаваным абмежаваннем свабоды мірных сходаў” – гаворыцца ў паведамленні Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Эксперту ААН прадстаўленыя копіі паведамленняў пра забарону трох масавых мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі ў Менску. БНФ звяртае асаблівую увагу спецдакладчыка на тое, што ва ўсіх трох адмовах у якасці прапановы ўладаў утрымлівалася ўказанне на магчымасць правядзення акцыяў паводле паведамляльнага прынцыпу на шасці пляцоўках, якія вызначаныя ўладамі Мінску ў перыферыйных райнах сталіцы ў якасці пастаянных пляцовак для сходаў. Увядзенне гэткага паведамляльнага парадку правядзення масавых мераыпреымстваў стала магчымае пасля прыняцця закона ад 17 ліпеня 2018 года «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь», паводле якога дадзены закон быў дапоўнены новым артыкулам 9-1 «Проведение массовых мероприятий в постоянных местах для проведения массовых мероприятий» (уступіла ў сілу 26 студзеня 2019 года). Шэраг фізічных асобаў скарысталіся гэтай прапановай і 24 сакавіка правялі ў Мінску ў адным з пастаянных месцаў мітынг да Дня Волі. Аднак, на погляд БНФ, сытуацыя з гэткімі адмовамі выглядае трывожнай: фактычна ўвядзенне паведамляльнага прынцыпу цяпер трактуецца уладамі як падстава для забароны на правядзенне легальных масавых мерапрыемытваў у любых месцах, апроч вузкага пераліку пастаянных пляцовак. Такім чынам, увядзенне элементаў паведамляльнага прынцыпу не пашырыла дэ факта магчымасці для рэалізацыі права на мірныя сходы ў Беларусі. У звароце таксама адзначаецца як неадпаведная міжнародным сандартам ААН і кіруючым прынцыпам свабоды сходаў АБСЭ уведзеныя ўрадам правілы аплаты выдаткаў па ахове масавых мерапрыемстваў, у тым ліку з вызначэннем празмерных памераў аплаты працы міліцыі. “На наш погляд устанаўленне ўрадам гэтых коштаў быццам бы за ахову мерапрыемстваў насамрэч з’яўляецца формай непрапарыцыйнага і празмернага абмежавання свабоды сходаў, якая мае заграджальны характар, скіраваная на тое каб абмежаваць людзей і ўмагчымасці карыстацца ўсталяваным усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека парвам збірацца мірна без зброі для аберквання ўзаемна цікаўных пытанняў ці для выяўлення сваіх перакананняў” – гаворыцца ў звароце Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.
Рэзалюцыя Савета ААН па правах чалавека A/HRC/20/13 устанаўлівае наступныя задачы спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі:
|
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|