Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Беларуская дзяржава не ўшаноўвае памяць герояў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Беларуская дзяржава не ўшаноўвае памяць герояў”

Дададзена 16.04.2019 12:14:37 | 413 праглядаў

Беларускія патрыёты, краязнаўцы і гісторыкі аднаўляюць памяць паўстання 1863 году. Толькі на Гродзеншчыне за апошнія некалькі гадоў паўстала больш за 10 новых памятных крыжоў у гонар паўстанцаў.

Пра аднаўленне крыжоў распавёў “Радыё Рацыя” грамадскі актывіст, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

Дзяржава не ўшаноўвае памяць тых герояў, якія ляжаць на нашай зямлі — паўстанцаў Каліноўскага, іншых паўстанцаў. Таму гэтую функцыю бярэ на сябе грамадства. Мы з уласнай ініцыятывы шукаем гэтыя месцы, шукаем магчымасці, каб аднавіць памятныя знакі, крыжы на месцах баёў, на месцах магілаў нашых герояў. Таму мы ўсталявалі гэты крыж. Гэта драўляны крыж, больш шасці метраў вышынёй, укапаны на самай вяршыні кургана. Відаць з дарогі, з усіх ваколіц. Проста як мінімум велічна і прыгожа.

На думку прадстаўніка аргкамітэту БХД Сяргея Верамеенкі, грамадскія актывісты займаюцца аднаўленнем гісторыі.

Мы аднаўляем нашую гісторыю, аднаўляем нашыя традыцыі — ставіць крыжы на магілах памерлых герояў, змагароў. І было б добра, было б вельмі файна, калі б гэтыя месцы сталі месцамі для турыстычных маршрутаў, у тым ліку, нават можна сказаць перадусім, хацелася б каб сюды прыязджалі школьнікі, каб дзеці з самага маленства станавіліся грамадзянамі.

Актывісты цягам бліжэйшых год плануюць на месцах гібелі паўстанцаў паставіць больш за дзясятак крыжоў. А крыж, пастаўлены 14 красавіка, будзе асвечаны і афіцыйна адкрыты ў траўні 2019 году.

Паводле www.racyja.com

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.