Партыя БНФ » Кампанія “Права выбару” прасоўвае зьмены ў Выбарчае заканадаўства
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія “Права выбару” прасоўвае зьмены ў Выбарчае заканадаўства

Дададзена 17.04.2019 1:01:03 | 135 праглядаў

16 красавіка ў Менску кампанія назірання “Права выбару” правяла круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”.

Былі агучаныя падтрыманыя кампаніяй “Права выбару” неабходныя змены ў Выбарчы кодэкс і дакуманты Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, абмеркаваныя неабходныя захады, якія можа зрабіць дэмакратычная супольнасць краіны дзеля абароны інтарэсаў выбаршчыкаў і сапраўдных вынікаў на бліжэйшых выбарах.

2Удзел у круглым стале ўзялі прадстаўнікі кіраўніцтва “Права выбару”, палітыкі, экспэрты і журналісты. Дакладчыкамі выступілі Вольга Кавалькова, Аляксей Сігаеў, Леў Марголін, Аляксандар Сілкоў. На круглым стале выступілі таксама кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, адзін з лідэраў партыі “Зялёныя” Зьміцер Кучук, экспэрты Валер Карбалевіч і Юры Чавусаў.

Удзельнікі круглага стала пагадзіліся, што базавыя ўмовы з’яўляюцца неспрыяльнымі для дасягнення якасных зменаў Выбарчага Кодэксу Беларусі і практыкі правядзення выбараў, ва ўладаў на бягучы момант адсутнічае сур’ёзная матывацыя дзеля перагляду падыходаў да правядзення выбарчых кампаніяў. Было адзначана таксама, што з кожнай выбарчай кампаніяй улады ўсё больш шырока выкарыстоўваюць праўрадавыя партыі і грамадзкія аб’яднанні дзеля спробаў дыскрэдытацыі незалежных назіральнікаў і перашкоды ім ў працы, а таксама дзеля легітымізацыі існуючых практыкаў правядзення выбараў. Але тым болей нават у цяперашніх умовах неабходна актыўна прасоўваць патрабаванні пра неабходнасць правядзення сапраўды свабодных і справядлівых выбараў паводле міжнародных стандартаў, а таксама арганізоўваць назіранне на ўсіх стадыях выбарчага працэсу. Было адзначана таксама, што назіранне набывае сваё сапраўднае значэнне перадусім на тых акругах, дзе прысутнічае моцны дэмакратычны кандыдат, які валодае значнай падтрымкай сярод людзей.

Кампанія назірання “Права выбару” працягне сваю працу па прасоўванні зменаў у заканадаўства і практыку правядзення выбараў.

3

4

img_3031

Нагадаем, што у лютым 2019 году восем дэмакратычных аб’яднаньняў заявілі пра старт кампаніі назіраньня за выбарамі «Права выбару — 2019». Гэта Партыя БНФ, АГП, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), БХД, «За свабоду», «Зялёныя», прафсаюз РЭП, Партыя свабоды і прагрэсу.

18 патэнцыйных парляманцкіх кандыдатаў ад арганізацыяў-удзельніц “Права выбару” пачалі ў лютым лякальныя сацыяльна-эканамічныя ды мабілізацыйныя кампаніі ў сваіх раёнах. “Права выбару” таксама падрыхтавала прапановы зменаў выбарчага заканадаўства ды практыкі яго прымянення ў Беларусі і працуе дзеля іх рэалізацыі.  Асноўныя прапановы – гарантыя правоў партыяў і кандыдатаў пры фармаванні выбарчых камісіяў, абмежаванне датэрміновага галасавання і цалкам празрысты падлік бюлетэняў.

dig

Comments are closed.

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.