Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Даўгі за арэнду гарадзенскага офіса БНФ пагашаныя”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Даўгі за арэнду гарадзенскага офіса БНФ пагашаныя”

Дададзена 19.04.2019 12:06:03 | 520 праглядаў

Некалькі месяцаў быў апячатаны офіс партыі БНФ у Гародні з-за адсутнасці сродкаў на аплату. Аднак грошы ўдалося знайсці – гарадзенцы, прыхільнікі Партыі БНФ, склаліся, каб аплаціць арэнду офіса.

Сітуацыю ў размове з каэспандэнтам Радыё Рацыя каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік Гарадзенскай партыйнай  арганізацыі Вадзім Саранчукоў:

Вадзім Саранчукоў 2017– На сённяшні момант запазычанасць за гарадзенскі офіс закрытая. І ў нас падпісаная чарговая дамова на арэнду. Вельмі ўдзячны ўсім, хто далучыўся і дапамог. Гэта былі грошы, сабраныя па капейцы, з сябраў, проста прыхільнікаў, якія прыходзілі, прыносілі, дапамагалі… На сённяшні дзень у Менску адбыліся некалькі судоў па запазычанасці. Яна таксама закрываецца часткова, але сітуацыя яшчэ не вырашана. Таму мы працягваем збіраць сродкі для менскага офіса.

Вадзім Саранчукоў заклікае далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі, каб дапамагчы закрыць запазычанасць на арэнду офіса Партыі БНФ ў Менску.

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

 

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

 

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012


Просмотреть увеличенную карту

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.